У Мінску адкрыўся фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2010»
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2010» адкрыўся 27 верасня ў Мінску перформанс-акцыяй «Дзівакі на роварах».
Больш за паўсотню веласіпедыстаў у тэатральных касцюмах праехалі ад комплексу«Мінск-Арэна» да плошчы перад уваходам у Палац культуры прафсаюзаў, дзе ў 17.00 разгарнуўся музычна-пластычны перформанс. (далей...)
Сьвятое месца-2: нефармальныя моладзевыя ініцыятывы
Напрыканцы верасьня ў Менску сотні пераважна маладых людзей выйшлі на вуліцы, каб разам пускаць мыльныя бурбалкі. Афіцыйная нагода гэтай акцыі — Дзень міру, абвешчаны ААН у 1999 годзе. Але большасьці тых, хто прыйшоў на Плошчу Незалежнасьці і ў Парк Горкага, няма справы да Асамблеі ААН — яны знайшлі ў інтэрнэце абвестку, патэлефанавалі сябрам і прыйшлі ў прызначанае месца, каб зрабіць нешта разам. Такіх людзей сабралася прыблізна пяць соцень чалавек.













