Маеш праблему - накатай цялегу

Беларусь

Конкурс "Беларусь гэта... ". Далучайцеся!

Аўтар: Прэс-служба АМП | 7.09.2010 a 14:50

Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах і ў турыстычных буклетах. З якімі вобразамі і сімваламі зараз асацыюецца наша краіна, а якія элементы культуры непапраўна забыты і не знаходзяць мейсца ў сённяшнім жыцці?  Калі ты малады, крэатыўны, любіш сваю Радзіму і маеш што адказаць на гэтыя пытанні — далучайся да праекту "Беларусь гэта... ".

Кожнае меркаванне будзе пачутае, і магчыма менавіта твая ідэя будзе ўвасоблена на новай сувенірнай прадукцыі. Удзел у праекце не патрабуе адмысловых здольнасцяў. Гэта даступна для кожнага і патрэбна ўсім нам, каб ведаць болей пра сваю краіну і ганарыцца ёю.

НОВОШТА?

Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і сакэ, Расію па самавару і матрошках.

А з чым у замежнікаў, а перад усім у нас саміх асацыюецца Беларусь? З бульбай, трактарамі, ці наогул ні з чым?  У краіне з тысячагадовай пісьменнай культурай, з багацейшай фальклёрнай спадчынай, рынак сувенірнай прадукцыі, скажам мякка, не самы багаты і разнастайны. А часам ён і наогул мае адноснае дачыненне да беларускай культуры.

Таму мы прапануем менавіта Вам, маладым беларусам, вызначыць, што варта лічыць сваім, атаясамліваць з роднай краінай.

ШТО БУДЗЕ АДБЫВАЦЦА?

Цягам месяца мы будзем прымаць прапановы бачання вобразаў Беларусі,  каб пасля найбольш папулярныя выставіць на шырокае абмеркаванне і галасаванне. Па яго выніку будзе выраблена сувенірная прадукцыя з сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе мець магчымасць атрымаць сабе значак, бралок ці іншы сувенір з абранай выявай. А аўтары трох лепшых прэзентацый будуць узнагароджаны.

УМОВЫ КОНКУРСУ

Мы прымаем на конкурс тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць пачынацца са словаў Беларусь гэта..., і далей мець назву і апісанне той рэчы, з'явы якім, вы лічыце, беларусы могуць сапраўды ганарыцца. А так сама утрымліваць абгрунтаваны адказ на пытанне чаму гэты сімвал варты пашаны. Можна дадаваць і ілюстрацыі, але не абавязкова.

Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і рамесленыя тэхналогіі, артэфакты розных сасловій і гістарычных эпох, міфалагічныя персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае ўвасабленне альбо быць абстрактнай з'явай. Адзінае, яны мусяць быць дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых культурах), і не з'яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў.

Прапановы можна выкладаць тут http://vkontakte.ru/club19072840 ці дасылаць на скрыню lubluganarus@gmail.com

Вашыя варыянты будуць адразу бачны ўсім ўдзельнікам і даступны для абмеркавання. Але асноўны выбар будзе зроблены пазней, пад час галасавання і з дапамогай журы конкурсу.

Распавядзіце ўсім, якая яна — Беларусь!

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz