Маеш праблему - накатай цялегу

Абвесткі

ТРЭНІНГАВЫ КУРС НА ТЭМУ ЭЎРАПЕЙСКАГА ВАЛЯНТАРЫЯТУ

Аўтар: Прэс-служба АМП | 7.09.2010 a 13:48

Польская народная агенцыя праграмы «Моладзь у дзеяньні» запрашае на бесплатны трэнінгавы курс «EastWestEVS», які арыентаваны на рэалізацыю праектаў Эўрапейскага валянтарыяту паміж арганізацыямі з краінаў Праграмы й з краінаў Усходняй Эўропы й Каўказу. Заняткі будуць праходзіць з 19 па 25 кастрычніка ў Анталіі, Турцыя.

Умовы праграмы «Моладзь у дзеяньні» у адносінах да супрацоўніцтва з рэгіёнам Эўропы й Цэнтральнай Азіі з асобым улікам Дзеяньня 2 — Эўрапейскі Валянтарыят:
— практычныя асаблівасьці, што тычацца супрацоўніцтва з рэгіёнам Эўропы й Цэнтральнай Азіі,
— пошук партнэраў, усталяваньне моцнага супрацоўніцтва,
— умовы рэалізацыі праектаў Эўрапейскага Валянтарыяту,
— ярмарка арганізацыяў,
— плянаваньне будучых праектаў.

Працоўная мова — ангельская.

Арганізатары забясьпечваюць харчаваньне й пражываньне ўдзельнікаў, а таксама кампэнсуюць выдаткі на праезд (акрамя мясцовага транспарту ў месцы пражываньня) пры наяўнасьці квіткоў. Удзельнік сам аплочвае страхоўку. У выпадку, калі пасьля пацьверджаньня ўдзелу  выдаткі на праезд будуць перашкодай ва ўдзеле ў праекце, неабходна зьвязацца з Польскай Народнай Агенцыяй праз эл. пошту: amoskwiak@frse.org.pl. На гэты ж адрас дасылайце заяўкі.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасьня 2010 году.

Кантакты арганізатара:
SALTO EECA/ Narodowa Agencja Programu «Młodzież w działaniu»
Адрас: ul. Mokotowska 43, 00-551 Warszawa
Электронная пошта: evs@frse.org.pl
Вэб-сайт: http://www.mwd.org.pl

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz