Маеш праблему - накатай цялегу

АбвесткіАрганізацыі

Ідэалагічныя дэбаты «Стратэгіі моладзевых палітычных суб'ектаў падчас прэзідэнцкай кампаніі»

Аўтар: Прэс-служба АМП | 6.09.2010 a 15:55

ГА «ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ» запрашае прыняць удзел у ідэалагічных дэбатах паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацый на тэму «Стратэгіі моладзевых палітычных суб'ектаў падчас прэзідэнцкай кампаніі»
На сённяшні дзень у Беларусі аналіз моладзевага трэццяга сектару паказаў яго вельмі сціплыя маштабы: у цэлым, моладзевыя арганізацыі складаюць каля 10% ад агульнай колькасці зарэгістраваных грамадскіх арганізацый, і, па-другое, большая частка зарэгістраваных моладзевых аб’яднанняў арыентавана на вырашэнне сацыяльных праблем. Грамадска-палітычныя праблемы не застаюцца без увагі, але вырашаюцца яны ўжо па-іншаму.
У Беларусі існуюць тры найбуйнейшыя моладзевыя аб’яднанні: БРСМ, БРПА і БКМА. Хоць дадзеныя арганізацыі і лічацца найбуйнейшымі, большая частка маладых людзей з’яўляюцца сябрамі гэтых аб’яднанняў намінальна. Моладзь, якая імкнецца да альтэрнатывы, таксама аб’ядноўваецца ў розныя рухі, ініцыятывы і аб’яднанні. Абсалютная большасць такіх альтэрнатыўных аб’яднанняў не маюць афіцыйнай рэгістрацыі і, у бальшыні выпадкаў, з’яўляюцца моладзевымі фракцыямі пры апазіцыйных палітычных партыях.
Калі з праўладнымі арганізацыямі ў плане стратэгіі ўдзелу падчас прэзідэнцкай кампаніі ўсё дастаткова зразумела, то ў выпадку з апазіцыйнымі моладзевымі арганізацыямі можна канстатаваць наяўнасць некалькіх стратэгій: праца на адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл і арганізацыя масавых пратэстаў пасля выбараў; ці праца толькі на арганізацыю масавых пратэстаў без падтрымкі ідэі вызначэння адзінага кандыдата.
Падчас ідэалагічных дэбатаў лідэры беларускіх моладзевых арганізацый прадставяць асабістую пазіцыю па вызначанай праблеме і возьмуць удзел у дыскусіі паміж сабой.

У дэбатах прымуць удзел:
“Маладыя дэмакраты” (спікер – Міхаіл Пашкевіч), кампанія "Jeans — За свабоду! " (Максім Вінярскі), “Нацыянал-бальшавікі Беларусі” (Яўген Контуш), ГА «Рух будучыні» (Вячаслаў Дзіянаў), “Моладзь БНФ” (Антон Каліноўскі), “Маладая Беларусь” (Артур Фінькевіч), моладзевая секцыя Беларускага славянскага камітэта «Вікторыя» (Аляксей Рашэтнік), моладзевая ініцыятыва “Авангард” (Марат Абрамоўскі)

Мадэратар дыскусіі:

Аляксандр Апейкін – эксперт ГА “Ліберальны клуб”

Час правядзення дыскусіі: 10 верасня 2010 г. 19.30.
Час рэгістрацыі ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ, а таксама лёсаванне дэбатных пар: 18.30-19.20
Месца правядзення: клубнае памяшканне Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (пр-кт. Газеты Праўда 11).


Праграма мерапрыемства:

19.30 – 19.40 Уступ мадэратара, прадстаўленне ўдзельнікаў дэбатаў
19.40 – 19.50 Выступы першай пары дыскусантаў
19.50 – 20.10 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў
20.10 — 20.20 Выступы другой пары дыскусантаў.
20.20 – 20.40 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў
20.40 – 20.50 Выступы трэцяй пары дыскусантаў.
20.50 – 21:10 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў
21:10 – 21:20 Выступы чацвертай пары дыскусантаў.
21:20 – 21:40 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў
21:40 — Завяршэнне дэбатаў. Заключнае слова мадэратара. Вячэра

За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца па тэлефонах:
+375292552362 – Аляксандр

 

http://niadzvietski.livejournal.com/37468.html

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі:

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz