Маеш праблему - накатай цялегу

Навіны

Еўрапейскі Цэнтр Усходніх Даследаванняў запрашае беларускіх студэнтаў да рэгістрацыі для удзелу ў USB Rally 2010

Аўтар: Прэс-служба АМП | 3.09.2010 a 15:01

29 ліпеня 2010. Цэнтр Даследаванняў Усходняй Еўропы аб'яўляе рэгістрацыю на штогадовы з'езд United Students of Belarus (USB) Rally, які будзе праходзіць у Літве 29 верасня — 3 кастрычніка 2010 г. Гэта ўжо чацвёрты злёт беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой. Арганізатары запрашаюць рэгістравацца на мерапрыемства і беларусаў, якія навучаюцца у Беларусі, а таксама ўдзельнікаў папярэдніх з'ездаў.

З'езд USB прадстаўляе магчымасць сустрэць суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, прыняць удзел у лекцыях і вучэннях, абмяняцца вопытам і кантактамі, а таксама далучыцца да нефармальнай сеткі беларускіх студэнтаў за мяжой, якая завецца United Students of Belarus.

Больш інфармацыі наконт мерапрыемства і форму рэгістрацыі вы знойдзеце на сайце: http://www.eesc.lt/en/Activities/USB_Registration_2010.

Калі ў Вас ёсць пытанні наконт мерапрыемства, звяртайцеся па эл. пошце:

julija.narkeviciute@eesc.lt  альбо па тэлефоне  (8 5) 270 59 93.

Інфармацыя наконт папярэдніх Ралі:

http://www.eesc.lt/en/Activities/USB_2009

http://www.eesc.lt/en/news/new?id=155

http://www.eesc.lt//en/Activities/Exile_2007

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, хто быў бы зацікаўлены ўдзельнічаць у USB Rally.

Цэнтр Даследаванняў Усходняй Еўропы

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz