Маеш праблему - накатай цялегу

Адукацыя

III ФЭСТЫВАЛЬ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ

Аўтар: Прэс-служба АМП | 23.08.2010 a 10:00

8-10 кастрычніка 2010 году адбудзецца III Фэстываль нефармальнай адукацыі. Мэтай Фэстывалю  зьяўляецца дэманстрацыя ўнёску арганізацыяў нефармальнай адукацыі ў павышэньне якасьці жыцьця.

Цягам трох фэстывальных дзён удзельнікаў чакаюць:
 — прэзэнтацыі разнастайных адукацыйных праграмаў і праектаў;
 — майстар-клясы ў выкананьні найлепшых адукатараў;
 — творчыя конкурсы;
 — дыскусіі па актуальных пытаньнях разьвіцьця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне й за мяжой;
 — культурная праграма;
 — знаёмства з патэнцыйнымі партнэрамі для рэалізацыі уласных ініцыятываў.

Да ўдзелу ў Фэстывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Беларусі ды іншых эўрапейскіх краінах.

Удзел у Фэстывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:
1) аўтар паведамленьня на сэкцыі, круглым стале, панэльнай дыскусіі;
2) арганізатар майстар-клясы, «дэманстрацыйнага курсу», трэнінгу;
3) прэзэнтацыя кнігі альбо іншага выданьня й удзел у конкурсе выданьняў;
4) прэзэнтацыя арганізацыі;
5) публікацыя ў часопісе «Адукатар»;
6) вольны ўдзел.

Пры рэгістрацыі ўдзельнікаў прымаецца рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел, які дае права на поўную акрэдытацыю на Фэстывалі. Поўная акрэдытацыя прадугледжвае атрыманьне інфармацыйных матэрыялаў (у тым ліку спэцыяльнага выпуску часопісу «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекту, месца для правядзеньня майстар-клясы альбо прэзэнтацыйнага курсу, кава-перапынкі, вячэры 8-га і 9-га кастрычніка. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць ня болей за дзьве асобы ад адной арганізацыі.

Арганізатары не кампэнсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Электронную форму заяўкі можна запоўніць па спасылцы:
https://spreadsheets.google.com/viewform?formkey=dHVrZ241UUM2YUxjSzFXMTZIaV9XR1E6MQ

Апошні тэрмін падачы электроннай заяўкі: 10 верасьня 2010 году.

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz