Маеш праблему - накатай цялегу

Абвесткі

СТЫПЭНДЫЯ АКАДЭМІІ SCHLOSS SOLITUDE

Аўтар: Прэс-служба АМП | 19.08.2010 a 10:42

Міжнародная праграма Акадэміі Schloss Solitude у Штудгардзе, Нямеччына, абвесьціла конкурс на прыём заявак на 2011—2013 гг. Solitude — гэта стыпэндыя для творчых асобаў, якіх ад 6 да 12 месяцаў забясьпечваюць жыльлём і сродкамі для рэалізацыі ўласных праектаў (1000 эўра ў месяц). Акадэмія імкнецца да інтэнсіўнага абмену ведамі й вопытам паміж мастацкімі й навуковымі дысцыплінамі дзеля таго, каб стварыць новыя магчымасьці для творчасьці, вынаходніцтваў і кіраваньня.

Да  дзелу ў конкурсе запрашаюцца спэцыялісты наступных дысцыплінаў:
— архітэктура (дызайн, ландшафтная архітэктура, гарадзкое плянаваньне);
— выяўленчае мастацтва;
— тэатральнае мастацтва (сцэнічнае праектаваньне, драматычныя тэксты, драматургія, музычны тэатр, драма, танец);
— дызайн (мода, вопратка, прамысловы дызайн, візуальныя камунікацыі);
— літаратура (эсэ, крытыка, паэзія, проза, пераклады);
— музыка/гук (гукавы мантаж, кампазыцыя);
— відэа (навіны сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку відэа-устаноўкі).

Акрамя таго, навукоўцы й спэцыялісты з наступных дысцыплінаў:
— гуманітарныя навукі (уключна сацыяльныя);
— юрыспрудэнцыя;
— эканоміка.

Магчымасьць удзельнічаць у конкурсе маюць асобы да 35 год альбо старэйшыя, тыя, хто атрымаў вышэйшую адукацыю цягам апошніх 5 год. Заяўкі ад студэнтаў  каледжаў і ўнівэрсытэтаў не прымаюцца.

Падрабязная інфармацыя й анкета — на сайце: http://application.akademie-solitude.de

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2010 году.

Паводле adukacyja.info

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz