Маеш праблему - накатай цялегу

Навіны

СТАЖЫРОЎКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ФУНДАЦЫІ ПАДТРЫМКІ ДЭМАКРАТЫІ

Аўтар: Прэс-служба АМП | 12.08.2010 a 10:00

Стажыроўка ў Нацыянальнай Фундацыі Падтрымкі Дэмакратыі, NED — гэта міжнародная праграма абмену, якая прадастаўляе магчымасьць актыўным змагарам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў сьвету правесьці пяць месяцаў у Нацыянальнай фундацыі падтрымкі дэмакратыі у Вашынгтоне для правядзеньня незалежных дасьледваньняў у галіне дэмакратыі ў асобнай краіне альбо рэгіёне.

Падчас праграмы ўдзельнікі змогуць прааналізаваць свой вопыт, падзяліцца ім са сваімі калегамі, правесьці дасьледваньні й падрыхтаваць публікацыі, вывучыць і пераняць лепшае з вопыту іншых, а таксама ўсталяваць і разьвіць прафэсійныя ўзаемаадносіны ў сетцы змагароў за дэмакратыю ва ўсім сьвеце.

Праграма прапануе падтрымку грамадзкім актывістам, журналістам і навуковым супрацоўнікам (ступэнь кандыдата альбо доктара навук), і забясьпечвае магчымасьць кантактаў з праваабаронцамі, акадэмічнымі й палітычнымі арганізацыямі, а таксама СМІ у Вашынгтоне.

Усім удзельнікам праграмы прадастаўляецца штомесячная стыдэндыя, мэдычная страхоўка й кампэнсацыя выдаткаў на авіяквіткі ў два бакі.

Праграма прадугледжвае дынамічны графік мерапрыемстваў, уключая занаёмства з NED і яго партнэрамі, сэмінары, круглыя сталы ды г.д. Удзельнікі мусяць прадаставіць свае працы й падрыхтаваць справаздачу па выніках стажыроўкі ў пісмовым выглядзе.

Веданьне ангельскай мовы абавязковае.

Тэрміны праграмы:
— восеньскі сэмэстр: кастрычнік 2011 — люты 2012,
— вясновы сэмэстр: сакавік — ліпень 2012.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2010 году. Аб выніках разгляду будзе паведамлена ў красавіку 2011 году.

Інфармацыю аб падачы заявак глядзіце на сайце: fellowships.ned.org

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме чытайце на сайце: www.ned.org

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: fellow-ships@ned.org

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz