ГРАНТАВЫ КОНКУРС ЭЎРАКАМІСІІ
ТвітнуцьЭўракамісія абвесьціла конкурс “Барацьба супраць дзіцячай працы” (Fighting Child Labour) у межах праграмы “Інвэставаньне ў людзей” (Investing in People).
Мэта праграмы: спрычыніцца да скасаваньня практыкі выкарыстаньня дзіцячае працы.
Прыярытэт будзе аддавацца праектам, якія прасоўваюць адукацыйныя камапаніі, імплэмэнтацыю ў нацыянальнае заканадаўства Канвэнцыяў Сусьветнай Арганізацыі Працы супраць дзіцячае працы, і г.д.
Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя некамэрцыйныя арганізацыі зь Беларусі, якія працуюць ў галіне скасаваньня дзіцячае працы, ды маюць партнэра з краіны Эўразьвязу.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасьня 2010 г.
Форма анкеты — у даданым файле «Annex A — Grant Application Form.DOC». Запоўненую анкету дасылайце на электронны адрас: EuropeAid-ChildLabour@ec.europa.eu
Больш падрабязная інфармацыя — на сайце: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1278424996879&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPubliList=15&page=2&aoref=129339
паводле belngo.info









