МОЛАДЗЕВЫ ФОРУМ У КРАКАВЕ
ТвітнуцьЗ 19 па 24 верасьня ў Кракаве адбудзецца Моладзевы форум, які арганізуюць Klub Jagielloński у супрацоўніцтве з Ягелонскім унівэрсытэтам. Мэта форуму — закласьці асновы супрацоўніцтва ў коле маладых інтэлектуалаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія актывісты, студэнты старэйшых курсаў, журналісты, маладыя навукоўцы зь Беларусі ўзростам да 35 год. Плянуемая колькасьць удзельнікаў — 40 чалавек.
Асноўнай тэмай форуму будзе інтэграцыя, арыентаваная на выкарыстаньне асабістага досьведу ў межах агульных рэгіянальных інтарэсаў і гісторыі.
Каб прыняць удзел, неабходна падрыхтаваць эсэ на адну з тэмаў: гісторыя й асоба, грамадзтва й палітыка, эканоміка й міжнародныя адносіны. Таксама неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: fme@kj.org.pl
Працоўная мова форуму — ангельская. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 жніўня 2010 году.
Кошт удзелу ў канфэрэнцыі складае 40 эўра. Арганізатары забясьпечаць пражываньне, харчаваньне й кампэнсуюць выдаткі на праезд да 150 эўра.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрас: fme@kj.org.pl.
Падрабязнасьці чытайце на сайце: http://www.kj.org.pl/
Тэлефон: + 48 12 429 02 73, электронная пошта: fme@kj.org.pl









