Маеш праблему - накатай цялегу

Студэнцкія

На выбарах у віртульнай рэспубліцы пад Мінскам перамог ліберал

Аўтар: Прэс-служба АМП | 31.07.2010 a 10:07

Віртуальны бізнэс, віртуальныя ўрад і міністры, палітыкі, грошы, падаткі і нават шлюбы — сапраўдная віртуальная студэнцкая рэспубліка ўпершыню з'явілася ў Беларусі.

23 — 25 ліпеня больш за 50 маладзёнаў сабраліся пад Мінскам на незвычайнае мерапрыемства. Рэспубліка жыла сваім эканамічным і палітычным жыццём з урадам, міліцыяй, грашыма і выбарамі.

Палітычны лад краіны, адпаведныя паводзіны віртуальных дзяржаўных органаў і міліцыі мадэляваліся з цяперашняй Беларусі. Нават прадстаўнікі Поўначы і Поўдня, што сімвалізавалі ЕС і Расію, у жыцці Студрэспублікі прысутнічалі і фінансавалі «сваіх» кандыдатаў на выбарах.

Дарэчы, выбарная кампанія прайшла вельмі пазітыўна. Перамог Алег Грубіч, кандыдат з ліберальнымі поглядамі. У жніўні ён, разам з двума абранымі дэпутатамі ў Магістрат і лепшымі віртуальнымі эканамістамі прадставіць Беларусь на міжнароднай Студрэспубліцы ва Ўкраіне.

Алег Грубіч: «Палітычнае жыццё захапіла цалкам. Мы мусім прадставіць сваю краіну на вельмі высокім узроўні, вельмі годна пранесці свой сцяг».

 

Дэпутат ад «азёрнай акругі» Андрэй Русак захапіўся ідэяй Студрэспублікі і паспрабуе зарганізаваць гульню ў сваім універсітэце — БДУ.

Студэнтка эканамічнага ўніверсітэту Надзея Бунта, якая правяла паспяховую кампанію ў заканадаўчы орган ад «лясной акругі», вельмі ўсцешаная і кажа, што спярша сумнявалася, ці возьмуць яе на Студрэспубліку.

Надзея Бунта«Я так патрапіла на гэтую старонку, паглядзела. Спярша падумала, што ў мяне не будзе шанцаў. Бо такі класны праект і толькі 50 чалавек удзельнічаюць, як я магу туды патрапіць? І тут мне напісалі, што мяне абралі! Я была вельмі радая! »

Ян Бабіцкі,  Сяргей Лабовіч і Андрэй Русак арганізавалі найбольш паспяховы бізнэс, зарабіўшы каля 200 талераў.

За тры насычаныя падзеямі дні моладзь наведвала адукацыйныя семінары, праявіла сябе з эканамічным і палітычным жыцці. Адзін з арганізатараў Зміцер Гамянюк кажа, што спадзяванні і чаканні апраўдаліся.

Зміцер Гамянюк«Тут мы пражылі тое жыццё, якое людзі ў рэальным жыцці пражываюць за 5-10 гадоў. Вялікая дынаміка падзеяў! »

Студрэспубліка ў Беларусь прыйшла з Украіны — там яна існуе з 1998 года. Мерапрыемства прымае студэнтаў і з замежных краін. Місія гульні — гадаванне пакалення свядомых, здольных мысліць вольна лідараў.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz