Маеш праблему - накатай цялегу

Абвесткі

Моладзевая арганізацыя «Дзедзіч» запрашае берасцейцаў узяць удзел у моладзевым добраахвотніцкім летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч – 2010»

Аўтар: Прэс-служба АМП | 27.07.2010 a 18:00

Берасцейскае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч» вырашыла, што лепей не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды еўрапейскай краінай, а пабудаваць за некалькі кіламетраў ад Польшчы сваю невялічкую «Еўропу».

Таму з 30 ліпеня на працягу 10 дзён моладзь з Берасцейшчыны будзе ствараць свой «Еўрапейскі дом» у вёсцы Залессе Камянецкага раёну (40 км ад Берасця).

Восенню 2008 году ў гэтай вёсцы агульнымі намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы цагляны дом 1931 году пабудовы. І ўжо 2 гады там паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў і іншых сустрэч, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.
Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Сябраў грамадскіх арганізацый і проста актыўных і пазітыўных маладых людзей з Берасцейскай вобласці запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі «Еўрапейскага дома».

Як усё будзе адбывацца
З 30 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екту рэканструкцыйна-будаўнічых працаў.
Летнік «Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч» — гэта:
— працы на аб’екце;
— сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі (палітолаг Алесь Лагвінец, першы кіраўнік БНФ на Берасцейшчыне Рыгор Бакіевіч);
— адмысловы падарунак для моладзі ад кампаніі "Будзьма беларусамі! " — канцэрт вядомага барда Змітра Бартосіка, запланаваны на 1 жніўня;
— вандроўкі ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
— свята вады на возеры Катэра;
— вечаровы Open Air;
— дэбаты;
— прыемныя размовы і летнія раманы

Каб трапіць на летнік, трэба:
— быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
— запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 28 ліпеня;
— прыехаць;
— і застацца ў ганаровай кнізе сябрам «Еўрапейскага дома» назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць праезд з Берасця і назад, размяшчэнне (у намётах) і харчаванне на ўвесь час летніка.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце: www.dzedzich.org.
Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 28 ліпеня на электронную скрыню dzedzich@tut.by.
Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8 (029) 724-21-16, 8 (029) 660-57-41.

Анкета ўдзельніка летніка «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч»:
(дасылаць на адрас: dzedzich@tut.by да 28 ліпеня)
* Імя:
* Прозвішча:
* Месца жыхарства:
* Тэлефон:
* Электронная пошта:
* Скайп:
* Сяброўства ў арганізацыях і суполках (неабавязкова):
* Захапленні:
* Уласныя пажаданні ці пытанні:

Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч»

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz