БРЫТАНСКІ ДЫПЛЁМ ДЛЯ ВЫПУСКНІКОЎ БЕЛАРУСКІХ ВНУ
ТвітнуцьФакультэт сацыялёгіі й паліталёгіі Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук (Шанінкі) абвесьціў XIII конкурс сярод грамадзянаў Беларусі на атраманьне стыпэндыі для навучаньня ў 2010/2011 навучальным годзе па наступных спэцыяльнасьцях:
— фундамэнтальная сацыялёгія,
— палітычная сацыялёгія й палітычныя дасьледваньні.
Тэрмін навучаньня — адзін год. Працоўная мова — расейская.
Выпускнікі факультэта па выніках пасьпяховага навучаньня атрымаюць:
— ступэнь і дыплём магістра Манчэсьцерскага ўнівэрсытэту (MA in Sociology или MA in Political Sciences),
— расейскі дзяржаўны дыплём аб прафэсійнай прападрыхтоўцы.
Стыпэндыя Маскоўскай Школы цалкам пакрывае выдаткі на навучаньне, праезд, а таксама часткова пакрывае пражываньне ў Маскве ў пэрыяд навучаньня.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць вышэйшую адукацыю (ступэнь бакаляўра альбо дыплём спэцыяліста) ды валодаюць ангельскай мовай.
Уступныя экзамэны адбудуцца ў Менску 19-20 жніўня 2010 году. Месца будзе паведамлена дадаткова на сайце Маскоўскай Школы: www.msses.ru
Дакумэнты на ўступ прымаюцца па пошце заказным лістом на адрас: пр. Вернадзкага, 82-2, Масква, РФ, Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук. Дата адпраўленьня ліста — не пазьней за 6 жніўня 2010 году.
Апошні тэрмін падачы заявак: 16 жніўня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: applic@universitas.ru альбо праз тэл.прыемнай камісіі: +7-495-564-8582.
паводле belngo.info









