Маеш праблему - накатай цялегу

Абвесткі

ЗАПРАШАЕМ ЭТНОГРАФАЎ НА ЗБОРЫ ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ у Крэва і Наваградак

Аўтар: Прэс-служба АМП | 6.07.2010 a 11:13

ЗАПРАШАЕМ АМАТАРАЎ ЭТНАГРАФІІ далучацца да летнікаў Мясцовага дабрачыннага фонда «Крэўскі замак»:

8-18.07. 2010 г.
ЛЕТНІК  «КРЭЎСКІ КОНЦЭПТ-2010»
у в. Крэва Смаргонскага раёна, Гродзенская вобласці. Крэва — адно з мяркуемых месцаў пасялення язычніцкага святара Крэва-Крывэйта, былы ліцвінскі горад з самакіраваннем, цэнтр габрэйскага гандлю, улюбёнае месца татар, месца апошняга спачыну жаўнерай царскай арміі, таямнічае месца паміж сямі ўзвышшаў, знакамітае сваімі анамаліямі.

ПРАГРАМА ЛЕТНІКА:

1. Рэгенерацыя рэштак царквы св. Міколы (17 ст.)
2. Прыборка рэштак замкавага млына.
3. Прыборка габрэйскіх могілак 19-20 ст.ст.
4. Працы на сінагозе (супольна з архітэктурным факультэтам БНТУ).
5. ЗБОР ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ, УЗОРАЎ ПОБЫТУ І СПРАДУ ХАТНІХ ГАСПАДАРАК.
6. Круглы стол па праблемах аховы спадчыны.
Спіс працаў адкрыты.
Пражыванне: намёты (палаткі), хаты мясцовых жыхароў.

Што неабходна мець пры сабе:
— жаданне працаваць;
— добры настрой;
— спальнік і дыванок;
— працоўную адзежу;
— 3,5 тыс. бел. рублёў на адзін дзень на ежу;
(Таксама пры сабе пажадана мець палатку).
Наяўнасць гістарычнага строя (прымальны і рэканструкцыі, і фэнтазі) ва ўдзельнікаў летніка вітаецца!

Напрыканцы ліпеня у Крэва чакаецца рыцарскі фэст.
З улікам гэтага і з улікам на аб'ём працаў летнік можа быць працягнуты аж да часу фэсту.

1-15.08.2010
«НАВАГРАДСКІЯ МРОІ-2010»
(г. Навагрудак, Гродзенская вобл. — першая сталіца ВКЛ, скарбніца цікавых гісторый і людзей)

Працяг рэгенерацыйных працаў на ўнікальных хрысціянскіх могілках 19 ст., абмен вопытам у справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны, КУЛЬУТРАЛАГІЧНА-ГІСТАРЫЧНА-АРХІТЭКТУРНАЕ даследванне горада, ЗБОР ВУСНАЙ ГІСТОРЫІ і АПІСАННЕ ПОБЫТУ 19 ст...

ВЫНІКІ працаў 2009 года шукайце ТУТ:
http://vkontakte.ru/events.php?act=s&gid=13983930

Пражыванне: намёты (палаткі) — папярэдне, жытло мясцовых жыхароў. Іншае памяшканне — пры вялікай колькасці людзей па дамоўленасці з мясцовымі уладамі.
Зараз шукаем мажлівасць аплаціць частку ежы для валанцёраў.

Інвентар для працаў будзе выдадзены.
Аб асаблівых патрэбых у інвентары будзе паведамлена пазней.

У планах правядзенне канцэрта-прэзентацыі вынікаў працы (08.08.2010 — дом -музэй А. Міцкевіча)
КАЛІ ВЫ ЗАЦІКАВІЛІСЯ:

04/07/2010 /нядзеля/ з 16-00 да 19-00
і
05/07/2010 /панядзелак/ з 16-00 да 19-00

падыходзіць у сквер ля кінатэатра «Беларусь» (ст.м. Фрунзенская).

Арыентыр: хлопец Рыгор (029-761-0220) з дзяўчынай Вольгай (029 551 333 5) на лаве з паперамі.

У праграме дня:
1.Знаёмства. Запаўненне анкет на 2 летніка (хто куды хоча).
2. Раздача праграмак летнікаў.
3. Адказ на каверзныя пытанні.
4. Вызначэнне графіка і неабходнасці давозу рэчаў.

Маецца магчымасць перавезці палаткі і некаторыя цяжкія рэчы ўдзельнікаў перад летнікам у Крэва. Шукаецца мажлівасці вывазу людзей назад у Менск аўтобусам.
Таму вельмі важна, каб кожны, хто прыйшоў вызначыўся: калі прыедзе-ад'едзе.
Таксама вітаецца інфармацыя, хто з Вашых знаёмых можа прыехаць з музычнымі струмэнтамі і выступіць ля Крэўскага замка.
Можа хто хоча правесці ралевую гульню у Крэва?
Ёсць мажлівасць выдзеліць цэлы дзень з летніка на такую забаву!

Этнаграфія Беларусі

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz