Маеш праблему - накатай цялегу

Аналітыка

«Малады фронт» застаецца самай вядомай недзяржаўнай арганізацыяй моладзі

Аўтар: Прэс-служба АМП | 28.06.2010 a 16:23

Міжнароднае маладзёжнае аб’яднанне «Малады фронт» (Чэхія) застаецца самай вядомай недзяржаўнай маладзёжнай арганізацыяй. Гэта вынікае з вынікаў сацыялагічнага апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД, Літва), праведзеным у сакавіку — красавіку 2010 года.
Паводле даных НІСЭПД, найбольшую вядомасць у грамадстве маюць праўладныя маладзёжныя арганізацыі: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (63,7%), Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (12,9%). З незалежных маладзёжных аб’яднанняў трохпрацэнтны бар’ер статыстычнай памылкі пераадолеў толькі «Малады фронт» (8,3%).

Індэкс пазнавальнасці астатніх няўрадавых маладзёжных арганізацый не выйшаў за межы статыстычнай хібнасці. Пра «Моладзь БНФ» ведаюць 1,1% апытаных, пра «Маладую грамаду» — 0,8%, «Джынс за свабоду! » — 0,6%. Астатнія арганізацыі не пераадолелі паўпрацэнтнага бар’ера пазнавальнасці.

Станоўча да дзейнасці БРСМ ставяцца 36,7% апытаных, БРПА — 19,7%, БКМА (Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый) — 8,9%. Да дзейнасці недзяржаўных маладзёжных арганізацый станоўча ставяцца 10,8% грамадзян.

Што да «Маладога фронту», то станоўча да яго дзейнасці ставяцца 6% апытаных, адмоўна — 3,7%.

«Хоць па суадносінах станоўчых адзнак за гэтыя гады лаяльныя арганізацыі, несумненна, апярэдзілі альтэрнатыўныя,  — падводзіць вынік НІСЭПД,  — маштабы гэтага апярэджання зусім несупастаўныя з рэсурсамі (палітычнымі, матэрыяльнымі, прававымі, кадравымі і інш.), выдаткаванымі дзяржавай на лаяльныя арганізацыі, і разнастайнымі абмежаваннямі і нават рэпрэсіямі, „выдаткаванымі“ на альтэрнатыўныя арганізацыі. Альтэрнатыўныя маладзёжныя арганізацыі больш „жыццеўстойлівыя“, чым лаяльныя».

паводле Сяргей Пульша, БелаПАН

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz