Маеш праблему - накатай цялегу

ПраваабарончыяЦялега

Дзве скаргі беларускіх гей-актывістаў накіраваныя ў Камітэт ААН па правах чалавека

Рэдактар: Прэс-служба АМП | 22.06.2010 a 10:10

21 чэрвеня кіраўнік праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і арганізатар Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка і галоўны рэдактар беларускага ЛГБТ-часопіса «GAY: good as you» Сяргей Прадзед накіравалі з Вільні свае індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека ў Жэневу.

16 снежня 2009 трое актывістаў праваабарончага праекту «ГейБеларусь» прынялі ўдзел у мірным сходзе каля амбасады Ірана ў Мінску ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана, дзе былі затрыманыя.

23 снежня 2009 Сяргей Прадзед і Сяргей Андросенко пастановай суда Савецкага раёна горада Мінска за ўдзел і арганізацыю мірнага сходу былі падвергнутыя адміністрацыйнаму спагнаньню ў выглядзе штрафу.

30 снежня 2009 актывісты падалі касацыйныя скаргі на пастанову суду Савецкага раёна горада Мінска ў Мінскі гарадскі суд.

19 студзеня 2010 пастановай Мінскага гарадскога суда пастанова суда Савецкага раёна горада Мінска ад 23.12.2009 года бала пакінута без зменаў. З гэтага моманту пастанова суда Савецкага раёна горада Мінска ўступіла ў законную сілу.

17 люты 2010 Сяргей Андросенко і Сяргей Прадзед падалі наглядныя скарги старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на ўступіўшую ў законную сілу пастанову па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Нягледзячы на тое, што скарга ў парадку нагляду не з'яўляецца эфектыўным сродкам прававой абароны.

7 красавіка 2010 былі атрыманыя паведамленні з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб тым, што ён пакінуў у сіле пастановы ад 23.12.2009 і 19.01.2010.

Дадаткова актывісты паведамляюць, што дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае магчымасці і не дае грамадзяніну права на наўпроставы зварот з канстытуцыйнай скаргай ў Канстытуцыйны Суд.

Такім чынам, усе даступныя ўнутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, паведамляецца ў скаргах.

«Прыцягненне да адказнасці за ўдзел у мірным сходзе толькі на той падставе, што не маецца дазволу органаў мясцовай улады, у адсутнасці якога-небудзь абгрунтаванага тлумачэння дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі не з'яўляецца неабходным у дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў.

Я сапраўды не звяртаўся ў мясцовыя органы ўлады па пытанні атрымання афіцыйнага дазволу на правядзенне гэтага мірнага сходу, паколькі дадзеная працэдура ў Рэспубліцы Беларусь пры рэалізацыі права на правядзеньне мірных сходаў накладвае недапушчальныя на мой погляд абмежаванні па сэнсу артыкула 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, якія ставяць пад пагрозу сам прынцып гэтага права. У адпаведнасці з часткай 5 артыкула 5 закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у заяве мясцовым органам улады на дазвол масавага мерапрыемства павінны быць паказаныя меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства, а таксама меры звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства. Паколькі забеспячэнне грамадскай бяспекі і медыцынскага абслугоўванне магчыма толькі прафесійнымі працаўнікамі, то аплата гэтых паслуг ўскладзена на арганізатараў мірных сходаў. Таксама ў адпаведнасці з пунктам 4 часткі 3 артыкула 9 закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» правядзенне масавага мерапрыемства не дапускаецца на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, што ў нашым выпадку з'яўляецца недапушчальным, бо ў іншым месцы правядзенне гэтага мірнага сходу не дасягне пастаўленых мэтаў.

Акрамя таго, абмежаванне майго права на свабоду правядзення мірнага сходу пацягнула за сабой і парушэнне права на свабоду выказвання свайго меркавання па сэнсу артыкула 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Пасля перадачы петыцыі прадстаўнікам іранскай амбасады, у руках я трымаў плакат "Спыніце забойства геяў у Іране! ", так як гомасексуальная сувязь караецца ў Іране смерцю. Такім чынам, я хацеў выказаць пратэст супраць смяротнага пакарання ў дачыненні гомасэксуалаў у Іране.

Таму, зыходзячы з вышэйпералічанага лічу, што ў дадзеным канкрэтным выпадку мае правы, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя», — паведамляе, у прыватнасці, у сваёй скарзе Сяргей Андросенка.

Грамадзянская ініцыятыва "Праваабарончы праект «ГейБеларусь» : http://gaybelarus.by

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

ulad_vialichka_sm

Грамадзянская супольнасць: тыя, каму «не ўсё роўна» альбо «грантасосы» і «пятая калона», якая заклікае да санцый і ізаляцыі?

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • pasla-vucoby-u-sew-uzo-ne-strasna-nicoha

    Як беларусу без шкоды для здароўя скончыць магістратуру ў Варшаўскім універсітэце? Рэцэпты і парады!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex

  • msdmh_gosci

    Першыя і сапраўдныя сацыял-дэмакратычныя госці адбыліся. Якая розніца паміж «левымі», «правымі» і «цэнтрыстамі», чаму Katy Perry спявае пра Маркса і якая садавіна самая крэатыўная? Незвычайныя гульні, конкурсы, неверагодныя адказы і фота далей.

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex