Гранты Інстытуту «Адкрытае грамадзтва» для недзяржаўных арганізацыяў
ТвітнуцьМэтай інфармацыйная праграмы Інстытуту «Адкрытае грамадзтва» зьяўляецца пашырэньне доступу да інфармацыі, садзейнічаньне разьвіцьцю камунікацыі грамадзкай супольнасьці і абарона грамадзкіх свабодаў і свабоды на камунікацыю ў лічбавым асяродзьдзі. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на незаможныя групы насельніцтва і найменьш развітыя часткі сьвету.
Асноўныя накірункі дзейнасьці праграмы:
Доступ да ведаў: падтрымка праграмаў, якія адчыняюць ці пашыраюць доступ да ведаў ці інфармацыі ў найбольш бедных краінах;
Камунікацыя грамадзкай супольнасьці: падтрымка праектаў, накіраваных на пашырэньне грамадзкіх групаў ці сетак для атрыманьня ці выкарыстаньня інфармацыі, забясьпячэньне гэтых групаў праграмнымі сродкамі для забясьпячэньня іх патрэбаў; Адкрытая інфармацыйная палітыка: абарона свабоды слова ў лічбавым асяродзьдзі і пашырэньне доступу да сувязі ў самых праблемных краінах.
Апроч таго, падтрымліваюцца праекты, ў межах якіх выкарыстоўваюцца новыя інтэрнэт-сродкі для аб'яднанньня разрозненых крыніцаў інфармацыі аб працэсе прыняцьця рашэньняў. Адным з прыярытэтных рэгіёнаў праграмы зьяўляецца Усходняя Эўропа.
У межах сваёй інфармацыйнай праграмы Інстытут «Адкрытае грамадзтва» імкнецца прадастаўляць гранты НДА і грамадзкім групам, з якімі раней не супрацоўнічаў. Звычайна, памер гранту не перавышае $ 50 000. Перад тым, як падаваць заяўку, належыць скантактавацца з мэнэджэрамі праграмы.
Паводле arche.by












