Маеш праблему - накатай цялегу

Штрафы актывістам Маладой Беларусі

 

Маладая БеларусьСуды над учорашнімі затрыманымі адбыліся цягам 20 хвілін. Да ўсіх быў прыменены скарочаны варыянт разгляду справы з нагоды таго, што ўсе затрыманыя прызналі сваю віну. У выніку моладзевым актывістам прысудзілі па паўбазавай велічыні штрафу – гэта Міхаілу Наскову і Аляксею Атрошчанку. Паўлу Кузміцкаму суддзя вырашыў даць штраф у памеры 20 базавых велічын у сувязі з тым, што хлопец ужо неаднаразова прыцягваўся да даміністратыўнай адказнасці.
Актывісты «Маладой Беларусі» 28 красавіка правялі на Кастрычніцай плошчы Мінска пікет з патрабаваннем выдаць Кыргызстану зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева. (далей...)

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый