Маеш праблему - накатай цялегу

АрганізацыіЕўраСаюзНавіны

Акцыя “Дайце голас людзям Беларусі”

Аўтар: admin | 18.03.2010 a 14:58

JEF

“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх партнэры праводзяць сёньня ў розных гарадох сьвету чарговую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”. Акцыя прымеркаваная да чацьвертай гадавіны “спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”.

Паводле традыцыі, якой ужо чатыры гады, маладыя фэдэралісты сымбалічна завяжуць рот знакамітым гарадзкім статуям. Такім чынам яны хочуць нагадаць сваім суайчыньнікам, што жыхары эўрапейскай краіны Беларусь, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, знаходзяцца ў падобнай сытуацыі ўвесь час.

Як паведамілі ў штаб-кватэры JEF у Брусэлі, летась акцыя “Дайце голас людзям Беларусі” прайшла прыкладна ў 120 гарадох сьвету. Сёлета колькасьць гарадоў, якія пацьвердзілі свой удзел у ёй, ужо перасягнула гэтую лічбу.

Гаворыць генэральны сакратар JEF Пэтэр Мацяшыч – ён быў адным з ініцыятараў гэтай акцыі чатыры гады таму:

“Акцыя ў большасьці гарадоў сьвету будзе праходзіць сёньня і заўтра. Аднак у некаторых краінах, кшталту Інданэзіі, Камбоджы і іншых, яна ўжо адбылася з-за розьніцы ў часе. Напачатку, а гэта пачалося ў 2006-м, калі Лукашэнка атрымаў нелегітымную перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах, мы рабілі акцыю пераважна ўначы. Проста ў большасьці гарадоў ня надта проста залезьці днём на статую, каб завязаць ёй рот. Цяпер робім гэта і ноччу, і днём, і раніцай. У якасьці галоўных нашых слоганаў – “Дайце голас людзям Беларусі” ці “Свабоду Беларусі”. Акрамя завязанага рота на статуях, зьявіліся розныя іншыя формы падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі. Так, адна дзяўчынка з Камбоджы даслала нам фота, дзе словы “Свабода Беларусі!” былі напісаныя на яе целе. Твар жа дзяўчыны быў захінёны хусткай – не ўва ўсіх краінах можна свабодна выстаўляць такія лёзунгі. Усе ўдзельнікі акцыяў фатаграфуюць тое, як яны праходзілі. Потым дасылаюць нам. Мы далей зьбіраем гэтыя ўсе здымкі і выстаўляем на нашай інтэрнэт-старонцы”.

Паводле каардынатараў JEF па Беларусі, такі энтузіязм моладзі з розных краінаў сьведчыць пра іх неабыякавасьць як да парушэньня асноўных правоў чалавека ў Беларусі, так і да адсутнасьці цьвёрдай пазыцыі Эўразьвязу ў гэтым пытаньні.

Сябры JEF заклікаюць Эўракамісію, а таксама вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў замежнай палітыцы і бясьпецы  граць больш актыўную ролю ў замежнай палітыцы Эўразьвязу. Яны лічаць, што надышоў час адмяніць рашэньне аб прыпыненьні санкцыяў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.

18.03.2010 08:26 Алена Струвэ

Радыё Свабода

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі:

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz