Маеш праблему - накатай цялегу

АрганізацыіЕўраСаюзНавіны

JEF нагадаюць сьвету пра нелегітымную перамогу Лукашэнкі

Аўтар: admin | 17.03.2010 a 15:20

17.03.2010 11:16 Радыё Свабода

“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” (JEF) і іх шматлікія партнэры правядуць у розных гарадах сьвету чарговую пан’эўрапейскую вулічную акцыю — “Дайце голас людзям Беларусі”.

JEFАкцыя пройдзе 18 сакавіка і будзе прымеркаваная да чацьвёртай гадавіны “спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”.

Актывісты JEF па традыцыі сымбалічна завяжуць рот знакамітым гарадзкім статуям, каб нагадаць сваім суайчыньнікам пра вымушанае маўчаньне жыхароў Беларусі. Паводле “Маладых эўрапейскіх фэдэралістаў”, жыхары краіны, якой кіруе аўтакрат Лукашэнка, знаходзяцца ў падобнай сытуацыі ўвесь час.

Як паведамілі ў штаб-кватэры JEF у Брусэлі, летась акцыя “Дайце голас людзям Беларусі” прайшла прыкладна ў 120 гарадах сьвету. Сёлета колькасьць гарадоў, якія пацьвердзілі свой удзел у ёй, ужо перасягнула гэтую лічбу.

Паводле каардынатара JEF па Беларусі Элізабэт Вэле, такі энтузіязм моладзі з розных краінаў сьведчыць пра іх неабыякавасьць як да парушэньня асноўных правоў чалавека ў Беларусі, так і да адсутнасьці дакладнай пазыцыі ЭЗ у гэтым пытаньні.

Эўропе неабходная адзіная зьнешняя палітыка, бо шызафрэнічная палітыка ня зьменіць у лепшы бок шызафрэнічны рэжым. Было б крывадушна казаць пра адзіную, моцную і справядлівую Эўропу, пакуль мы заплюшчваем вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі”, — кажа прэзыдэнт JEF Філіп Адрыансэнс .

Паводле ягоных слоў, “Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” — за тое, каб у Беларусі “не было сьмяротнага пакараньня, парушэньняў правоў чалавека, а існавалі сапраўды дэмакратычныя выбары, свабода СМІ і няўрадавых арганізацый, а таксама свабода слова, якой маглі б карыстацца ўсе людзі, а ня толькі Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі”.

Сябры JEF заклікаюць Эўракамісію, а таксама вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і бясьпецы Кэтрын Эштан граць больш актыўную ролю ў зьнешняй палітыцы Эўразьвязу. Яны лічаць, што надышоў час адмяніць рашэньне аб прыпыненьні санкцый у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.

Радыё Свабода

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі:

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz