Маеш праблему - накатай цялегу

ЕўраСаюзНавіны

Рэзалюцыя Еўрапейскага Парламента ад 10 сакавіка 2010 аб становішчы грамадзянскай супольнасці й нацыянальных меншасцяў у Беларусі

Аўтар: admin | 15.03.2010 a 13:01

Еўрапейскі Парламент,

— улічваючы свае папярэднія рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, у прыватнасці, рэзалюцыю ад 17 снежня 2009[1],

— улічваючы высновы па Беларусі, зробленыя Радай па Агульных Справах і Знешніх Сувязях на ейнай сустрэчы 17 лістапада 2009, адносна далейшага прыпынення візавых абмежаванняў у адносінах да некаторых службовых асоб Беларусі, уключаючы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, і падаўжэння абмежавальных мераў да кастрычніка 2010,

— улічваючы вынік 2996-ай сустрэчы Рады па Замежных Справах ад 22 лютага 2010 і заяву Высокага Прадстаўніка, лэдзі Эштан, па сітуацыі з Саюзам Палякаў у Беларусі ад 16 лютага 2010,

— улічваючы Дэкларацыю аб Усходнім Партнёртсве, прынятую Радай Еўропы 19 сакавіка 2009 і сумесную дэкларацыю, прынятую на Пражскім Саміце па Усходнім Партнёрстве 7 траўня 2009,

— улічваючы Рамачную Канвенцыю Рады Еўропы па Абароне Нацыянальных Меншасцяў ад 1 лютага 1995,

— улічваючы міжнародныя прынцыпы й стандарты датычныя правоў меншасцяў, у прыватнасці тыя, якія ўтрымліваюцца ў міжнародных дамовах па правах чалавека, такіх як Хельсінскі Заключны Акт ад 1 жніўня 1975 (секцыя 1.VII), Дакумент Капенгагенскай сустрэчы па Чалавечым Вымярэнні ад 29 чэрвеня 1990 і Парыжскай Хартыі Новай Еўропы ад 21 лістапада 1990,

— улічваючы сваё абмеркаванне па Беларусі ад 24 лютага 2010, звязаную з ім адмысловую дэлегацыйную місію ў Беларусь 25-27 лютага 2010 і атрыманыя ёй звесткі,

— улічваючы Правіла 110 (4) сваіх Працэсуальных Правілаў,

A. Паколькі, 15 лютага 2010, 40 актывістаў, у асноўным сябры Саюза Палякаў у Беларусі (СПБ), у тым ліку старшыня СПБ Анжаліка Борыс, спікер СПБ Ігар Банцар, віцэ-старшыня СПБ Мечыслаў Яскевіч, Прэзідэнт Назіральнай Рады СПБ Анджэй Пачобут і лідэр апазіцыйнай Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька, былі арыштаваныя ў Беларусі з мэтай перашкодзіць ім узяць удзел у судзе датычным Польскага Дома ў Інвянцы; паколькі ўсе актывісты былі вызваленыя да 20 лютага,
Б. паколькі СПБ пад старшынствам Анжалікі Борыс, двойчы абранай дэмакратычным чынам, у 2005 і 2009, не прызнаецца дзяржаўнымі ўладамі й падвяргаўся пастаяннаму пераследу з 2005, і паколькі ягоныя сябры часта абвінавачваюцца ў незаконнай дзейнасці й сутыкаюцца з крымінальнымі абвінавачваннямі,

В. паколькі беларускія ўлады выкарыстоўвалі міліцыю супраць сяброў СПБ у Гродна ў 2005 і ў Івянцы ў 2010,

Г. паколькі беларускія ўлады перашкодзілі прадстаўнікам СПБ, выкліканым ў якасці сведак на суд над старышынёй суполкі СПБ ў Івянцы спадарыняй Тэрэзай Собаль, наведаць суд,

Д. паколькі дыскрымінацыя супраць Саюза Палякаў, найвялікшай НДА Беларусі, з’яўляецца паказальнікам агульнага стаўлення да грамадзянскай супольнасці й дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі,

Е. паколькі гродзенская фірма “Палоніка”, што кіруецца Анжалікай Борыс і з’яўляецца адзінай крыніцай фінансавання СПБ, была аштрафаваная на 71 мільён рублёў за нібыта парушэнне правілаў падаткаабкладання й зараз знаходзіцца пад пагрозай банкруцтва,

Ё. Паколькі беларускія ўлады лічаць легітымным старшынём Саюза Палякаў Станіслава Сямашку, і абвяшчаюць сваю падтрымку арганізацыі пад ягоным старшынствам, якую польская супольнасць лічыць нелегітымнай,

Ж. паколькі прадстаўнікі еўрапейскіх структур, уключаючы Прэзідэнта Еўрапейскага Парламента Ежы Бузека, віцэ-Прэзідэнтку Камісіі/Высокага Прадстаўніка Саюза па Замежных Справах і Палітыцы Бяспекі баранэсу Эштан і Камісарку па Унутраных Справах Цэцылію Мальмстрём, а таксама польскі Парламент і французскае Міністэрства Замежных Справаў, выказалі сваю заклапочанасць нядаўнімі дзеяннямі беларускіх уладаў супраць СПБ і асудзілі выкарыстанне міліцыі супраць ягоных сяброў,

З. паколькі дадзеныя дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць міжнародным стандартам абароны нацыянальных меншасцяў, прадстаўленых, між іншым, у Рамачнай Канвенцыі па Абароне Нацыянальных Меншасцяў ад 1 лютага 1995, паколькі Беларусь інтэнсіфікавала свае дзеянні скіраваныя супраць сяброў гэтай арганізацыі,

І. паколькі ў параграфе 1 Супольнай Дэкларацыі Пражскага Саміта Усходняга Партнёрства, падпісанай Беларуссю, гаворыцца: “Удзельнікі Пражскага Саміта пагаджаюцца, што Усходняе Партнёрства будзе засноўвацца на прынцыпах міжнароднага заканадаўства й падставовых каштоўнасцях, уключаючы дэмакратыю, верхавенства права й павагу да правоў і асноўных свабод чалавека”,

Й. паколькі Еўрапейская Камісія ў сваіх высновах ад 17 лістапада 2009 прызнае, што адкрыліся новыя магчымасці для дыялога й паглыбленага супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю з мэтай спрыяння сапраўднаму развіццю ў кірунку дэмакратыі й павагі да правоў чалавека, і зноў падцвярджае ў гэтым звязку сваю гатоўнасць паглыбляць стасункі Еўрапейскага Саюза з Беларуссю, падвержанай далейшаму прагрэсу ў кірунку дэмакратыі, правоў чалавека й верхавенства права, а таксама дапамагаць краіне ў дасягненні гэтых задач,

1. Выказвае сваю сур’ёзную заклапочанасць нядаўнімі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў адносінах актывістаў грамадзянскай супольнасці, асабліва сяброў Саюза Палякаў, і абвяшчае сваю салідарнасць з грамадзянамі, якія пазбаўленыя магчымасці карыстацца ўсёй паўнатой іхніх грамадзянскіх правоў;

2. Асуджае міліцэйскі й судовы пераслед супраць Саюза Палякаў і любыя спробы беларускіх уладаў навязаць польскай супольнасці новае кіраўніцтва, патрабуе ад беларускіх уладаў рэабілітаваць Саюз Палякаў у Беларусі (СПБ) пад старшынствам Анжалікі Борыс і забяспечыць вяртанне ім іхняй маёмасці ў належны час;

3. Зноў пацвярджае сваю зацікаўленасць у адкрытым і структураваным дыялогу з Беларуссю пры ўмове, што дэмакратызацыя палітычнай сістэмы ў Беларусі прывядзе да канкрэтных вынікаў і адлюстроўвацьме павагу да правоў чалавека й верхавенства права;

4. Заклікае Беларусь прытрымлівацца ейных міжнародных абавязацельстваў па абароне й заахвочванні правоў ейных меншасцяў; у той жа час заклікае ўлады палепшыць умовы для дзейнасці грамадзянскай супольнасці, асабліва моладзі, адносна свабоды самавыяўлення й сходаў, становішча незалежных медыяў, уключаючы доступ да інтэрнэту, а таксама рэгістрацыі НДА, з мэтай падрыхтоўкі й правядзення свабоднага й справядлівага выбарчага працэса на выбарах у мясцовыя Саветы Дэпутатаў 25 красавіка;

5. Паўтарае свой заклік з папярэдніх рэзалюцый, у прыватнасці, ад 15 студзеня й 17 снежня 2009, гарантаваць свабоду слова й асацыяцый і забяспечыць свабодную рэгістрацыю палітычных партый, такіх як Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), рэлігійную свабоду й стварэнне спрыяльных умоваў для дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў НДА (такіх як “Вясна”) й незалежных медыяў у Беларусі;

6. Заклікае беларускія ўлады вызваліць палітычных актывістаў, такіх як Андрэй Бандарэнка, і вязняў сумленя, такіх як Іван Міхайлаў і Арцём Дубскі, адмяніць абмежавальныя меры адносна актывістаў грамадзянскай супольнасці, такіх як удзельніца Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства Тацяна Шапуцька, і ўстрымацца ад мер, скіраваных на кантроль змесціва беларускіх сайтаў у сусветным сеціве;

7. Падкрэслівае, што дыялог ЕС з Беларуссю можа быць узаемавыгадным і верыць, што Беларусі можа быць аказаная падтрымка ў атрыманні найбольшай выгады ад Усходняга Партнёрства, у прыватнасці, у найбольш эфектыўным выкарыстанні фінансавых сродкаў, выдзеленых па гэтай праграме на інфраструктуру, энергію й сацыяльныя праеты, і выкарыстанні іншых інструментаў і ўстановаў ЕС, у выпадку калі беларускія ўлады прымуць на сябе абавязкі па правядзенні рэальных зменаў у сферы свабод, дэмакратыі, верхавенства права й павагі да правоў чалавека, і ў прыватнасці правоў нацыянальных меншасцяў;

8. Нагадвае, што Еўрапейскі Саюз ужо прадэманстраваў істотную адкрытасць для кантактаў з Беларуссю, што таксама выражаецца ўключэннем Беларусі ва Усходняе Партнёрства, нагадвае, што поспех гэтых кантактаў залежыць ад крокаў па дэмакратызацыі й падтрымцы правоў чалавека, у тым ліку правоў меншасцяў, Урадам Беларусі;

9. Указвае, што Беларусь атрымае выгаду ад наступных рэчаў у выпадку, калі беларускія ўлады будуць прытрымлівацца падставовых правоў чалавека й крытэраў, звязаных з дэмакратыяй:

— заключэнне й ратыфікацыя Пагаднення аб Партнёрства й Супрацоўніцтве паміж ЕС і Беларуссю (ППС),

— эфектыўнае выкарыстанне фінансавых інструментаў ЕС, такіх як інструменты Еўрапейскага Інвестыцыйнага Банка (ЕІБ) ды Інструмент Еўрапейскага Суседства й Партнёрства (ІЕСП),

— пашырэнне фінансавання Еўрапейскім Банкам Рэканструкцыі й Развіцця (ЕБРР) праектаў у Беларусі, уключаючы дзяржаўныя аб’екты,

— аднаўленне Усеагульнай Сістэмы Прэферэнцый (УСП+) для Беларусі,

— атрыманне яшчэ аднаго транша па стабілізацыйным крэдыце ад Міжнароднага Валютнага Фонда (МВФ),

— аднаўленне перамоваў па допуску Беларусі ў Сусветную Гандлёвую Арганізацыю (СГА),

— дапамога па пашырэнні праграмы Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва й Развіцця (АЭСР) у Беларусі;

10. Надае вялікую ўвагу важнасці лібералізацыі палітычнага й грамадскага жыцця ў Беларусі й падкрэслівае, што далейшыя парушэнні правоў чалавека й верхавенства права ў Беларусі могуць прывесці да перагляду пазіцыі ЕС адносна Беларусі, уключаючы аднаўленне санкцый;

11. Даручае свайму Прэзідэнту перадаць гэтую рэзалюцыю ў Раду, Камісію й парламенты й урады краін-удзельніц, Генеральнаму Сакратару Аб’яднаных Нацый, Парламенцкім Асамблеям АБСЕ й Рады Еўропы, Сакратарыяту Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Парламенту й Ураду Беларусі.

[1] Прынятыя тэксты, P7_TA (2009) 0117

Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі:

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz