Маеш праблему - накатай цялегу

АрганізацыіЕўраСаюзНавіны

“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” завяжуць раты статуям

Аўтар: admin | 2.03.2010 a 22:45

02.03.2010 14:11 Іна Студзінская

18 сакавіка «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» (JEF-Europe) ужо пяты год запар арганізуюць адмысловую акцыю «Вольная Беларусь». У мінулым годзе акцыя прайшла адначасова ня менш як у 120 гарадах па ўсёй Эўропе. Сёлета «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» зноў прапануюць завязаць рот статуям на знак салідарнасьці зь Беларусьсю.
Прэзыдэнт JEF-Europe Філіп Адрыянсэн тлумачыць: «Імкнучыся распаўсюдзіць інфармацыю пра апошнюю дыктатуру Эўропы і неадназначны падыход Эўразьвязу да недэмакратычнага рэжыму, сябры JEF і іншыя актывісты па правах чалавека зноў распаўсюдзяць сваю ідэю свабоды, сымбалічна завязаўшы рот вядомым статуям у гарадах усяго сьвету, такім чынам не даючы ім выказацца — зусім як у сытуацыі, у якой апынаюцца грамадзяне Беларусі кожны дзень. JEF-Europe патрабуе ад Эўразьвязу выкананьня канкрэтных абавязацельстваў у Беларусі, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары, павагу да правоў чалавека, свабоду прэсы і няўрадавых арганізацый, а таксама свабоду слова для ўсіх грамадзянаў. Калі сытуацыя ў Беларусі не палепшыцца, Эўрасаюз павінен паўторна ўвесьці візавыя абмежаваньні для высокіх чыноўнікаў: адмяніць прыпыненьне санкцый і працягнуць ужываньне абмежавальных захадаў, кшталту замарожваньня актываў».

Элізабет Вэл, каардынатар акцыі «Вольная Беларусь», кажа: «Эўрапейскі саюз — гэта пасьпяховы праект міру і дэмакратыі, але JEF не можа прызнаць праект скончаным, пакуль усе грамадзяне Эўропы не змогуць жыць у мірных і дэмакратычных грамадзтвах. Каб вырашаць праблемы глябальнага сьвету, які зьмяняецца, Эўразьвяз павінен граць больш актыўную ролю ў міжнароднай палітыцы, і эўрапейскія грамадзяне павінны асудзіць усе формы дыктатуры. 18 сакавіка JEF зробіць гэта, завязаўшы рот статуям па ўсім сьвеце! »

Радыё Свабода

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі:

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz