Маеш праблему - накатай цялегу

БеларусьНавіны

Альтэрнатыва пакуль не ў законе

Аўтар: admin | 27.02.2010 a 14:43

18 лютага Аляксандр Лукашэнка даў загад Савету бяспекі распрацаваць Закон аб альтэрнатыўнай воінскай службе.

Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў: «Многа з гэтай нагоды разнастайных інсінуацый. І хаця ў нас у рэспубліцы апроч тэрміновай службы ёсць служба ў рэзерве, яна ў адносінах да тэрміновай службы — ужо альтэрнатыўная, але, паколькі ёсць 50–60 чалавек штогод за прызыў, якія паводле сумлення, як яны трактуюць, то бок на глебе рэлігійнай, не могуць браць у рукі зброю, то прэзідэнт даручыў, у тым ліку і заканадаўча, аформіць і гэту катэгорыю асобаў».

Згаданая Мальцавым катэгорыя была апошнім часам вельмі заўважнай у судах. З аднаго боку, суддзі былі ў складанай сітуацыі. У 1994 годзе ў Канстытуцыі было замацавана артыкулам 57 права кожнага грамадзяніна на альтэрнатыўную службу. З іншага — адпаведнага заканадаўчага дакумента так і не было прынята.

«Два разы да гэтага прыцягваў увагу Канстытуцыйны суд, — распавядае Міхась Пашкевіч, кіраўнік кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу». — Трэба было ствараць працоўную групу дзеля працы над законапраектам і гэтак далей. Так ці інакш, праект такога закона быў прапанаваны Уладзімірам Навасядам у 2004 годзе, і гэты праект быў завалены. Гэты закон ёсць у праекце Указа аб плане працы на 2010 год. І Цэнтр законапраектнай дзейнасці таксама не хаваў, што ёсць ён у плане. Проста цягнецца гісторыя ўжо дзесяць гадоў. Дзесяць гадоў гэты закон выкрэсліваюць».

Закона няма — прысуды ёсць. За адмову ад службы ў войску праз рэлігійныя перакананні прызыўнік з Гомеля Яўген Якавенка быў пакараны штрафам у памеры 175 тысяч рублёў. На падставе пратаколу гарадскога ваенкама яго абвінавацілі ў тым, што ён не з’явіўся 29 снежня без паважных прычын на «мерапрыемствы прызыву».

25-гадовы Яўген Якавенка адмаўляецца праходзіць тэрміновую службу з меркаванняў сумлення. 2 лютага 2010 года ён даслаў ужо трэцюю па ліку заяву з просьбай накіраваць яго на альтэрнатыўную службу.

Таксама 1 лютага суд Мінскага раёна абвінаваціў прызыўніка Івана Міхайлава ва ўхіленні ад службы і прысудзіў тры месяцы арышту. Адмаўляўся ад тэрміновай вайсковай службы Іван з рэлігійных перакананняў. 15 снежня 2009 года Іван Міхайлаў быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар у Жодзіна. У суд Мінскага раёна дастаўлены быў пад канвоем, у кайданках.

У лістападзе 2009 года ў Гомелі за ўхіленне ад вайсковай службы быў асуджаны гамяльчук Зміцер Смык, які падаў заяву на праходжанне альтэрнатыўнай службы.

Судам таксама цяжка. Пра гэта сведчыла заява старшыні Канстытуцыйнага суда Беларусі Пятра Міклашэвіча пра неабходнасць прыняцця ў краіне заканадаўства аб альтэрнатыўнай службе. І падкрэсліў, што права на альтэрнатыўную службу замацавана ў Канстытуцыі Беларусі. Старшыня КС таксама адзначыў, што ў суд паступаюць адпаведныя звароты грамадзян.

Заява Канстытуцыйнага суда амаль супала па часе з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, падпісанага дванаццаццю еўрапейскімі арганізацыямі.

«Мы заклікаем прэзідэнта Лукашэнку забяспечыць права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу ўсім асобам, якія адмовіліся ад праходжання воінскай службы з прычын сумлення ў адпаведнасці з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — адзначаецца ў лісце.

Крыху пазней міжнародная арганізацыя Amnеsty International прызнала Івана Міхайлава вязнем сумлення. На думку колішняга «палітычнага» прызыўніка Івана Шылы, намесніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт», сумесныя актыўныя высілкі і ёсць прычынай наяўнасці Указа прэзідэнта аб стварэнні заканадаўчага акту.

«З’явіліся рэальныя крымінальныя справы. Людзі адмаўляюцца служыць тэрміновую службу, просяць замяніць яе альтэрнатыўнай. На гэта звярнулі ўвагу. А тут дзякуючы грамадзянскай супольнасці — міжнародны розгалас. У тым ліку Amnеsty International, якая адразу пасля вынясення Івану Міхайлаву прысуду прызнала яго вязнем сумлення. І важна адзначыць высілкі кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу». Гэта добры прыклад таго, што і ў Беларусі можна нечага дамагчыся. Толькі трэба не проста высокія словы казаць і абурацца, а вывучаць заканадаўства, дзейнічаць і патрабаваць».

Сапраўды, выглядае, што бурная рэакцыя міжнароднай грамадзянскай супольнасці разам з шэрагам судовых спраў справакавала кіраўніка краіны на недвухсэнсоўную рэакцыю. Бо зусім нядаўна афіцыйныя структуры паказвалі пальцам адна на адну і адхрышчваліся ад адказнасці за прыняцце рашэнняў.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык казаў, што Закон аб альтэрнатыўнай службе — па-за кампетэнцыяй Мінабароны. «Альтэрнатыўная служба — гэта від працоўнай павіннасці, а не ваеннай службы. Вы ж не звяртаецеся да мяне паводле службы ў царкве. А там таксама называецца «служба». Гэта ж проста дурасць. Тое самае — альтэрнатыўная служба. Звярніцеся ў кампетэнтныя органы. Гэта сфера Міністэрства працы і сацыяльнай абароны», — заявіў Раменчык.

У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны лічылі інакш. «Літаральна ўчора размаўляла з начальнікам юрупраўлення. Яна сказала: у нас пакуль ні-чо-га. Ніякага руху пакуль няма абсалютна. Ні новых даручэнняў, ні таго старога праекта, які калісьці Мінабароны распрацоўваў з удзелам нас і Мінздраву, які потым урэшце не прынялі. Асноўным выканаўцам тады было Мінабароны, хаця яны ад гэтага неяк адсоўваюцца — маўляў, гэтым займацца павінны мы», — паведаміла прэс-сакратар.

Так ці інакш, бліжэйшым часам чыноўнікі будуць вымушаныя прыступіць да распрацоўкі новага законапраекта. Але ўзнікае пытанне, што з яго атрымаецца. Выказвае непакой і Міхась Пашкевіч: «Той праект, з якім мы мелі магчымасць азнаёміцца, — вельмі дыскрымінацыйны. Па-першае, тэрмін альтэрнатыўнай службы збіраліся зрабіць у два разы даўжэйшым за тэрміновую. Па-другое, паводле гэтага законапраекта, права на альтэрнатыўную службу маюць толькі паводле рэлігійных перакананняў. На нашу думку, пацыфісты не абавязкова павінны быць шчырымі вернікамі, і яны павінны мець права на альтэрнатыву тэрміновай службе. Мы вельмі спадзяемся, што нашы чыноўнікі не будуць вынаходзіць кола. Што будуць улічаны міжнародныя стандарты і Мадэльны закон СНД «Аб альтэрнатыўнай службе», а ў працэсе падрыхтоўкі законапраекта дадуць удзельнічаць зацікаўленым суб’ектам грамадства».

Юлія Снег, Новы Час

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі:

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz