Маеш праблему - накатай цялегу

АрганізацыіБеларусьНавіныЦялега

Сябры Маладога Фронту абскарджваюць збіццё

Рэдактар: Алесь | 24.02.2010 a 12:21

Сябры Маладога Фронту абскарджваюць збіццё, неабгрунтаваныя канфіскацыі, жорсткі разгон традыцыйнай мірнай акцыі ў Дзень Святога Валянціна.
Маладафронтаўцы падалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Мінска восем скаргаў на незаконнае затрыманне, збіццё, канфіскацыю рэчаў, абразы і лаянку з боку супрацоўнікаў міліцыі 14 лютага. Асноўныя патрабаванні ў скаргах — даць прававую ацэнку дзеянняў міліцыянтаў, якія супрацьпраўна сябе паводзілі, прыцягнуць іх да адказнасці, паведаміла прэсавы сакратар арганізацыі Наста Лойка.

— Мы напісалі шэраг скаргаў адносна таго, што адбылося 14 лютага. У першую чаргу гэта, безумоўна, скаргі на незаконнае затрыманне актывістаў. На тое, што забралі шэраг асабістых рэчаў. Таксама на збіццё, што міліцыянты ўжывалі грубую фізічную сілу, нецэнзурна выказваліся і абражалі актывістаў. Будзем ад пракутатуры Цэнтральнага раёна чакаць нейкіх адказаў і рэакцыі. Падалі восем скаргаў. Пададзім яшчэ.

У хуткім часе маладафронтаўцы падрыхтуюць скаргу на адміністрацыю гатэля «Краўн Плаза», які напярэдадні Дня Святога Валянціна скасаваў дамову на памяшканне, у якім планавалася правесці нацыянальную прэмію «Люблю Беларусь».

Радыё Рацыя

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Цэтлікі:

ulad_vialichka_sm

Грамадзянская супольнасць: тыя, каму «не ўсё роўна» альбо «грантасосы» і «пятая калона», якая заклікае да санцый і ізаляцыі?

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • pasla-vucoby-u-sew-uzo-ne-strasna-nicoha

    Як беларусу без шкоды для здароўя скончыць магістратуру ў Варшаўскім універсітэце? Рэцэпты і парады!

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex

  • msdmh_gosci

    Першыя і сапраўдныя сацыял-дэмакратычныя госці адбыліся. Якая розніца паміж «левымі», «правымі» і «цэнтрыстамі», чаму Katy Perry спявае пра Маркса і якая садавіна самая крэатыўная? Незвычайныя гульні, конкурсы, неверагодныя адказы і фота далей.

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to Odnoklassniki
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Yandex