Маеш праблему - накатай цялегу

Навіны

Альтэрнатыўная ваенная служба

Аўтар: admin | 20.02.2010 a 14:14

Спампаваць аўдыёзапіс рэпартажа

Пытаньне альтэрнатыўнай ваеннай службы насьпявае ў Беларусі ўжо некалькі гадоў і яно насьпела настолькі, што А. Лукашэнка нарэшце даручыў распрацаваць закон аб праходжаньні такога віду службы.

Беларуская ваенная служба ў Беларусі падзяляецца на тэрміновую, кантрактную й службу ў рэзэрве. Іншая магчымасьць не прадугледжваецца. Тым больш альтэрнатыўная служба, якой усё часьцей дамагаюцца прызыўныя ў Беларусі. Права на гэтага віду службу запісана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з 1994 году. У 2000 годзе Канстытуцыйны суд прыняў рашэньне „Аб некаторых пытаньнях рэалізацыі артыкулу 57 Канстытуцыі РБ”, якое наклала на парлямэнт краіны абавязак распрацаваць і зацьвердзіць адпаведны закон. Аднак дагэтуль няма выканаўчай інструкцыі.
У выніку ўжо некалькі беларусаў у прызыўным узросьце пакутуюць ад перасьледу ваенкамату. Пералічым некалькі прозьвішчаў: Яўген Якавенка, Андрэй Цянюта, Зьміцер Смык, Сямён Былінскі. Усе яны аштрафаны за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Сваё канстытуцыйнае права Яўген Якавенка імкнуўся удакладніць ва ўстановах найвышэйшага рангу.
Я. Якавенка: Я пісаў прэзыдэнту: „Ці маю я канстытуцыйнае права на альтэрнатыўную службу?” Я пісаў такое ж пытаньне міністру юстуцыі й старшыні Канстытуцыйнага суда. Адміністрацыя прэзыдэнта адказала, што мой ліст перанакіравалі ў Абласны ваенкамат, Абласны ваенкамат адказаў чарговай адпіскай, што служба не прадугледжана. Старшыня Канстытуцыйнага суду чамусьці яшчэ не адказаў. Міністар юстыцыі адказаў, што гэта не зусім іх кампэтэнцыя, але лічыць вартым даць тлумачэньне, і далі тую ж самую схему тлумачэньня. Справа ў тым, што яны не бяруць на сябе адказнасьці казаць „Не. Ты ня маеш права”. Яны адказваюць вельмі расплыўна: „Так, ёсьць Канстытуцыя, і цытуюць першую частку артыкула аб воінскім абавязку, дзе пішацца, што абарона Рэспублікі Беларусь – канстытуцыйны доўг, сьвяты абавязак, і г.д. Не цытуюць другой часткі, дзе напісана пра альтэрнатыўную службу.
— Па якой прычыне вы адмаўляецеся служыць у беларускай арміі?
Я. Якавенка: Я па перакананьнях пацыфіст. Я лічу, што ўсе войны, войска як такое, вядуцца ў інтарэсах пэўных колаў людзей. Яны вядуцца перш за ўсё за грошы, за рэсурсы, і я не хачу ўдзельнічаць у гэтай сыстэме, якая мне не падабаецца.
Дзьмітры Смык, сьведка Яговы, адмовіўся ад вайсковай службы па рэлігійных прычынах. Ён нават гатовы пайсьці за краты замест у армію. Іншыя рэлігійныя групы, напр., пратэстанты таксама не дазваляюць трымаць у руках зброю. Але ня ўсе адважацца супрацьстаяць ваенкамату.
Д. Смык: Наколькі я ведаю, усе іншыя рэлігійныя групы пагаджаюцца на іншыя віды войск. Служба, напрыклад, у танкавых, жалезнадарожных войсках, каму як сумленьне дазваляе. У ваенкамаце я быў не адзін. Былі хлопцы розных канфэсіяў. І многія пагадзіліся на службу ў войсках, дзе зброю ім не даюць у рукі, але прысягу яны прымаюць.
Ёсьць эўрапейскі й расейскі досьвед альтэрнатыўнай службы. У Расеі людзі служаць на нецікавых, мала прэстыжных працах. У Эўропе гэтае права можна рэалізаваць іншым чынам, напрыклад, валянтэрам на якім-небудзь мерапрыемстве так, каб было і карысна, і цікава.

Міхась Пашкевіч, які ўзначальвае грамадзянскую кампанію «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі», лічыць, што зараз у краіне паяўляецца магчымасьць з нуля рыхтаваць рэформу беларускай арміі, а альтэрнатыўная служба зьяўляецца крокам да прафэсійнага войска. Ён адзначае, што патрабаваньне альтэрнатыўнай службы ў Беларусі гэта пакуль адзінкавыя выпадкі, але гэта таму, што інфармацыя пра гэты від службы адсутнічае.
М. Пашкевіч: Калі мы возьмем за прыклад нямецкую мадэль альтэрнатыўнай службы, то мы атрымаем, па-першае, добры прыклад сацыялізацыі беларускай моладзі – уцягненьне яе ў сацыяльнаадказныя праекты. У нас зьявілася цудоўная магчымасьць прапанаваць нешта пазытыўнае. Вельмі важна, каб дзяржаўныя чыноўнікі й прадстаўнікі Савету бясьпекі ўключылі прадстаўнікоў грамадзкасьці ў камісію па распрацоўцы гэтага законапраекту. Мы цудоўна ведаем досьвед Расеі й Летувы, дзе з альтэрнатыўнай службы зрабілі проста пугала для маладых людзей, нібыта гэта толькі праца ў шпіталях са старымі людзьмі. А ёсьць і нямецкі, і швэйцарскі досьвед, дзе альтэрнатыўная служба значна шырэй і, насамрэч, яна дае людзям магчымасьць рэалізаваць свае здольнасьці, таленты, пры гэтым аддаючы абавязак радзіме.
А пакуль, рашэньне аб вызваленьні на законных падставах ад службы можа прымаць прэзыдэнт. Паводле словаў дзяржсакратара Рады бясьпекі Леаніда Мальцава, 50—60 чалавек штогод атрымліваюць адтэрміноўкі па сваіх рэлігійных перакананьнях.
Яланта Сьмялоўская,
Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі:

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz