Маеш праблему - накатай цялегу

Навіны

Закон аб альтэрнатыўнай службе будзе. Але які?

Аўтар: admin | 19.02.2010 a 18:22

19.02.2010 06:09  Юлія Рымашэўская

18 лютага Аляксандар Лукашэнка даручыў распрацаваць Закон аб альтэрнатыўнай воінскай службе. Даручэньне адрасаванае Дзяржсакратару Савета бясьпекі Леаніду Мальцаву.

Леанід Мальцаў

Паводле дзяржсакратара Рады бясьпекі Леаніда Мальцава (на здымку), штогод з просьбамі замяніць тэрміновую службу на альтэрнатыўную зьвяртаецца 50-60 чалавек:

“Многа з гэтай нагоды разнастайных інсынуацый. І, хаця ў нас у рэспубліцы апроч тэрміновай службы ёсьць служба ў рэзэрве, яна ў адносінах да тэрміновай службы – ужо альтэрнатыўная. Але, паколькі ёсьць 50-60 чалавек штогод за прызыў, якія паводле сумленьня, як яны трактуюць, то бок на глебе рэлігійнай, ня могуць браць у рукі зброю, то Прэзыдэнт даручыў, у тым ліку і заканадаўча, аформіць і гэтую катэгорыю асобаў”.

На думку колішняга “палітычнага” прызыўніка Івана Шылы, намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, прыняцьцю такога рашэньня паспрыяў як зьбег абставінаў, так і шэраг высілкаў грамадзкіх актывістаў:

“Зьявіліся рэальныя крымінальныя справы. Людзі адмаўляюцца служыць тэрміновую службу, просяць замяніць яе альтэрнатыўнай. На гэта зьвярнулі ўвагу. А тут дзякуючы грамадзянскай супольнасьці — міжнародны розгалас. У тым ліку Amnеsty International, якая адразу пасьля вынясеньня Івану Міхайлаву прысуду прызнала яго вязьнем сумленьня. І важна адзначыць высілкі кампаніі “За альтэрнатыўную грамадзянскую службу” і асабіста Міхася Пашкевіча. Гэта добры прыклад таго, што і ў Беларусі можна нечага дамагчыся”.

На думку Міхася Пашкевіча, кіраўніка кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу», падстава радавацца прынятаму даручэньню Аляксандра Лукашэнкі распрацаваць Закон аб альтэрнатыўнай воінскай службе ёсьць. Але гэта, маўляў, толькі пачатак працы. Бо вялікае пытаньне, які менавіта Закон будзе прыняты. Той варыянт праекту, што існуе цяпер, выклікае шмат нараканьняў з боку праваабаронцаў:

“Насьцярожвае цэлы шэраг момантаў: той праект, зь якім мы мелі магчымасьць азнаёміцца, ён вельмі дыскрымінацыйны. Па-першае, тэрмін альтэрнатыўнай службы маюць зрабіць у два разы даўжэйшым за тэрміновую. Па-другое, паводле гэтага законапректу, права на альтэрнатыўную службу толькі паводле рэлігійных перакананьняў. На нашу думку, пацыфісты не абавязкова павінны быць шчырымі вернікамі і яны павінны мець права на альтэрнатыву тэрміновай службе”.

Актывісты кампаніі спадзяюцца на тое, што працэс падрыхтоўкі законапраекту будзе публічным, што будзе забясьпечана магчымасьць удзелу грамадзкіх зацікаўленых суб’ектаў у распрацоўцы праекта закона, што будуць улічаны міжнародныя стандарты і Мадэльны закон СНД “Аб альтэрнатыўнай службе”.

За адмову ад службы ў войску дзеля рэлігійных перакананьняў прызыўнік з Гомелю Яўген Якавенка быў пакараны штрафам у памеры 175 тысяч рублёў.

На падставе пратаколу гарадзкога ваенкаму яго абвінавацілі ў тым, што ён не зьявіўся 29 сьнежня без паважных прычын на «мерапрыемствы прызыву».

25-гадовы Яўген Якавенка адмаўляецца праходзіць тэрміновую службу зь меркаваньняў сумленьня. 2 лютага 2010 году ён накіраваў ужо трэцюю па ліку заяву з просьбай накіраваць яго на альтэрнатыўную службу.

Гэтаксама 1-га лютага суд Менскага раёну абвінаваціў прызыўніка Івана Міхайлава ва ўхіленьні ад службы і прысудзіў да трох месяцаў арышту.

Іван Міхайлаў з рэлігійных перакананьняў адмовіўся праходзіць тэрміновую вайсковую службу і дамагаўся, каб яму прызначылі цывільную службу. 15 сьнежня 2009 году Іван Міхайлаў быў арыштаваны і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар у Жодзіне. У суд Менскага раёну дастаўляўся пад канвоем, у кайданках.

У лістападзе 2009 году ў Гомелі за ухіленьне ад вайсковай службы быў асуджаны гамяльчук Зьміцер Смык, які падаў заяву на праходжаньне альтэрнатыўнай службы.

У 1994 годзе права на альтэрнатыўную службу было замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Але ніводны з праектаў адпаведнага Закону зацьверджаны ня быў.

Радыё Свабода

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі: ,

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz