Маеш праблему - накатай цялегу

Особенности международных и республиканских молодежных общественных объединений

В Беларуси осуществляют деятельность 13 международных молодежных общественных объединений и 1 международный молодежный союз общественных объединений; 62 республиканских молодежных общественных объединения и 2 молодежных союза общественных объединений.

Руководящий орган большинства международных и республиканских организаций находится в г. Минске. На периферии международные и республиканские молодежные общественные объединения создаются реже. Выделяется Витебский регион, где моло-дежная активность несколько выше, чем в остальных. В настоящее время основные руководящие органы 2 международных и 4 республиканских организаций находятся в г. Витебске, 1 республиканской в г. Полоцке, что связано со значительной долей молодежи в данных городах. (далей...)

Альтэрнатыва пакуль не ў законе

18 лютага Аляксандр Лукашэнка даў загад Савету бяспекі распрацаваць Закон аб альтэрнатыўнай воінскай службе.

Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў: «Многа з гэтай нагоды разнастайных інсінуацый. І хаця ў нас у рэспубліцы апроч тэрміновай службы ёсць служба ў рэзерве, яна ў адносінах да тэрміновай службы — ужо альтэрнатыўная, але, паколькі ёсць 50–60 чалавек штогод за прызыў, якія паводле сумлення, як яны трактуюць, то бок на глебе рэлігійнай, не могуць браць у рукі зброю, то прэзідэнт даручыў, у тым ліку і заканадаўча, аформіць і гэту катэгорыю асобаў».

 (далей...)

“Малады фронт” патрабуе вызваленьня свайго сябра

25.02.2010 14:11 Любоў Лунёва

Актывісты “Маладога фронту” вывесілі ў цэнтры Менску расьцяжку “Свабоду Арцёму Дубскаму!” Акцыя адбылася ў рамках кампаніі за вызваленьне палітвязьня.

Арцём Дубскі

Летась 13 лютага Арцёма Дубскага затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Хлопца адвезьлі ў бабруйскі сьледчы ізалятар і пакаралі зьняволеньнем, абвінаваціўшы яго ў парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.

 (далей...)

Знакомьтесь: Международное общественное объединение «Помогаем детям и молодежи»

Международное общественное объединение «Помогаем детям и молодежи» было создано 7 марта 2003 г. Основными направлениями деятельности являются оказание помощи детям по формированию здорового образа жизни и в организации культурного проведения досуга, содействие реализации молодежных инициатив в сфере предпринимательской деятельности, обеспечение социального становления и всестороннего развития детей и молодежи. 
 (далей...)

О представлении до 1 марта политическими партиями, общественными объединениями обязательной ежегодной информации о своей деятельности

Министерство юстиции Республики Беларусь информирует, что в соответствии с требованиями части шестой статьи 27 Закона Республики Беларусь «О политических партиях» и части шестой статьи 24 Закона Республики Беларусь «Об общественных объединениях» политическим партиях, общественным объединениям (международным, республиканским, местным), их союзам (ассоциациям) необходимо ежегодно до 1 марта (далей...)

Яўгену Скрабцу перашкодзілі зарэгістраваць ініцыятыўную групу

Лісты ў войска да актывіста Маладога Фронту Яўгена Скрабца не даходзяць, самому ж маладафронтаўцу адмаўляюць у прадстаўленні звальненняў – актывіст звязвае змяненне стаўлення да сябе з боку вайскоўцаў з удзелам у выбарчай кампаніі.

Па словах маладзёна, абсалютна ўся карэспандэнцыя, што пачала прыходзіць да актывіста пасля сярэдзіны лютага, дастаўляецца нібыта ў пашкоджаным стане, а некаторыя лісты да Скрабца так і не дайшлі.
 (далей...)

Сябры Маладога Фронту абскарджваюць збіццё

Сябры Маладога Фронту абскарджваюць збіццё, неабгрунтаваныя канфіскацыі, жорсткі разгон традыцыйнай мірнай акцыі ў Дзень Святога Валянціна.
Маладафронтаўцы падалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Мінска восем скаргаў на незаконнае затрыманне, збіццё, канфіскацыю рэчаў, абразы і лаянку з боку супрацоўнікаў міліцыі 14 лютага. Асноўныя патрабаванні ў скаргах — даць прававую ацэнку дзеянняў міліцыянтаў, якія супрацьпраўна сябе паводзілі, прыцягнуць іх да адказнасці, паведаміла прэсавы сакратар арганізацыі Наста Лойка.
 (далей...)

«Малады фронт» патрабуе прыцягнуць супрацоўнікаў МУС да крымінальнай адказнасці

Моладзевыя актывісты абскардзяць жорсткі разгон мірнай акцыі ў Дзень святога Валянціна.

Актывісты «Маладога фронту» падалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна г.Менска восем скаргаў на незаконнае затрыманне, збіццё, канфіскацыю рэчаў, абразы і лаянку з боку супрацоўнікаў міліцыі 14 лютага.
 (далей...)

Палітжаўнера Андрэя Цянюту не прапусцілі на «выбары»

Камандаванне вайсковай часткі перашкодзіла Андрэю Цянюту зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Як паведамляе прэс-служба «Маладога фронту», Андрэй Цянюта падаў рапарт у пісьмовым выглядзе з просьбай, каб яго адпусцілі зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовага савета. Паводле выбарчага кодэкса, адміністрацыя вайсковай часткі была абавязаная стварыць спрыяльныя ўмовы для рэгістрацыі кандыдатаў і ні ў якім выпадку не перашкаджаць гэтаму.
 (далей...)

Молодое поколение белорусов с помощью «Бобров» оставило послание потомкам

В столичной галерее современного искусства «Ў» подведены итоги проекта «Оставь свое послание потомкам», организованного торговой маркой «Бобров», сообщает БелаПАН.

Цель акции, которая проходила с декабря 2009 по февраль 2010 года, — объединить молодых белорусских журналистов-блоггеров, дизайнеров и клабберов, дать им возможность проявить себя. В рамках проекта велась работа над созданием послания для будущего поколения молодежи.

 (далей...)

Клуб Маладога Праваабаронца-2: новае пакаленне


“Гэй, так жыць немагчыма! " —
Паўтараеш ты сабе кожны дзень.
Але штосьці мяняць ужо страшна і складана,
А можа быць проста лянота?

МПГ «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх і міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клуб Маладога Праваабаронцы — 2».

 (далей...)

Альтэрнатыўная ваенная служба

Спампаваць аўдыёзапіс рэпартажа

Пытаньне альтэрнатыўнай ваеннай службы насьпявае ў Беларусі ўжо некалькі гадоў і яно насьпела настолькі, што А. Лукашэнка нарэшце даручыў распрацаваць закон аб праходжаньні такога віду службы.

Беларуская ваенная служба ў Беларусі падзяляецца на тэрміновую, кантрактную й службу ў рэзэрве. Іншая магчымасьць не прадугледжваецца. Тым больш альтэрнатыўная служба, якой усё часьцей дамагаюцца прызыўныя ў Беларусі. Права на гэтага віду службу запісана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з 1994 году. У 2000 годзе Канстытуцыйны суд прыняў рашэньне „Аб некаторых пытаньнях рэалізацыі артыкулу 57 Канстытуцыі РБ”, якое наклала на парлямэнт краіны абавязак распрацаваць і зацьвердзіць адпаведны закон. Аднак дагэтуль няма выканаўчай інструкцыі.
У выніку ўжо некалькі беларусаў у прызыўным узросьце пакутуюць ад перасьледу ваенкамату. Пералічым некалькі прозьвішчаў: Яўген Якавенка, Андрэй Цянюта, Зьміцер Смык, Сямён Былінскі. Усе яны аштрафаны за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Сваё канстытуцыйнае права Яўген Якавенка імкнуўся удакладніць ва ўстановах найвышэйшага рангу.
Я. Якавенка: Я пісаў прэзыдэнту: „Ці маю я канстытуцыйнае права на альтэрнатыўную службу?” Я пісаў такое ж пытаньне міністру юстуцыі й старшыні Канстытуцыйнага суда. Адміністрацыя прэзыдэнта адказала, што мой ліст перанакіравалі ў Абласны ваенкамат, Абласны ваенкамат адказаў чарговай адпіскай, што служба не прадугледжана. Старшыня Канстытуцыйнага суду чамусьці яшчэ не адказаў. Міністар юстыцыі адказаў, што гэта не зусім іх кампэтэнцыя, але лічыць вартым даць тлумачэньне, і далі тую ж самую схему тлумачэньня. Справа ў тым, што яны не бяруць на сябе адказнасьці казаць „Не. Ты ня маеш права”. Яны адказваюць вельмі расплыўна: „Так, ёсьць Канстытуцыя, і цытуюць першую частку артыкула аб воінскім абавязку, дзе пішацца, што абарона Рэспублікі Беларусь – канстытуцыйны доўг, сьвяты абавязак, і г.д. Не цытуюць другой часткі, дзе напісана пра альтэрнатыўную службу.
— Па якой прычыне вы адмаўляецеся служыць у беларускай арміі?
Я. Якавенка: Я па перакананьнях пацыфіст. Я лічу, што ўсе войны, войска як такое, вядуцца ў інтарэсах пэўных колаў людзей. Яны вядуцца перш за ўсё за грошы, за рэсурсы, і я не хачу ўдзельнічаць у гэтай сыстэме, якая мне не падабаецца.
Дзьмітры Смык, сьведка Яговы, адмовіўся ад вайсковай службы па рэлігійных прычынах. Ён нават гатовы пайсьці за краты замест у армію. Іншыя рэлігійныя групы, напр., пратэстанты таксама не дазваляюць трымаць у руках зброю. Але ня ўсе адважацца супрацьстаяць ваенкамату.
Д. Смык: Наколькі я ведаю, усе іншыя рэлігійныя групы пагаджаюцца на іншыя віды войск. Служба, напрыклад, у танкавых, жалезнадарожных войсках, каму як сумленьне дазваляе. У ваенкамаце я быў не адзін. Былі хлопцы розных канфэсіяў. І многія пагадзіліся на службу ў войсках, дзе зброю ім не даюць у рукі, але прысягу яны прымаюць.
Ёсьць эўрапейскі й расейскі досьвед альтэрнатыўнай службы. У Расеі людзі служаць на нецікавых, мала прэстыжных працах. У Эўропе гэтае права можна рэалізаваць іншым чынам, напрыклад, валянтэрам на якім-небудзь мерапрыемстве так, каб было і карысна, і цікава.

Міхась Пашкевіч, які ўзначальвае грамадзянскую кампанію «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу ў Беларусі», лічыць, што зараз у краіне паяўляецца магчымасьць з нуля рыхтаваць рэформу беларускай арміі, а альтэрнатыўная служба зьяўляецца крокам да прафэсійнага войска. Ён адзначае, што патрабаваньне альтэрнатыўнай службы ў Беларусі гэта пакуль адзінкавыя выпадкі, але гэта таму, што інфармацыя пра гэты від службы адсутнічае.
М. Пашкевіч: Калі мы возьмем за прыклад нямецкую мадэль альтэрнатыўнай службы, то мы атрымаем, па-першае, добры прыклад сацыялізацыі беларускай моладзі – уцягненьне яе ў сацыяльнаадказныя праекты. У нас зьявілася цудоўная магчымасьць прапанаваць нешта пазытыўнае. Вельмі важна, каб дзяржаўныя чыноўнікі й прадстаўнікі Савету бясьпекі ўключылі прадстаўнікоў грамадзкасьці ў камісію па распрацоўцы гэтага законапраекту. Мы цудоўна ведаем досьвед Расеі й Летувы, дзе з альтэрнатыўнай службы зрабілі проста пугала для маладых людзей, нібыта гэта толькі праца ў шпіталях са старымі людзьмі. А ёсьць і нямецкі, і швэйцарскі досьвед, дзе альтэрнатыўная служба значна шырэй і, насамрэч, яна дае людзям магчымасьць рэалізаваць свае здольнасьці, таленты, пры гэтым аддаючы абавязак радзіме.
А пакуль, рашэньне аб вызваленьні на законных падставах ад службы можа прымаць прэзыдэнт. Паводле словаў дзяржсакратара Рады бясьпекі Леаніда Мальцава, 50—60 чалавек штогод атрымліваюць адтэрміноўкі па сваіх рэлігійных перакананьнях.
Яланта Сьмялоўская,
Беларуская служба Польскага радыё для замежжа

Прысягнуў Беларусі

13 лютага ў Слуцку прыняў вайсковую прысягу актывіст ПАГА “Рух “За Свабоду” Алег Пронскі. Ён быў адзіным, хто чытаў тэкст па-беларуску. Павіншаваць Алега прыехалі паплечнікі па руху, мама і сябры. Ён будзе служыць у ракетна-зенітных войсках у Слуцку.

Алег Пронскі быў гвалтоўна прызваны ў войска. Яго з Мастоў накіравалі ў Слуцк для праходжання тэрміновай вайсковай службы. Каб суправадзіць Алега ў вайсковую частку, са Слуцку за ім прыехаў афіцэр і павёз толькі яго аднаго. Астатнія прызыўнікі з Мастоў будуць несці службу ў Гродна. Алег збіраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў.

 (далей...)

Мазыр: выбаркам зарэгістраваў ініцыятыўную групу Франака Вячоркі

Сёння, 19 лютага, Мазырская раённая выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні палітжаўнера Франака Вячоркі кандыдатам у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў па Станцыённай выбарчай акрузе №25.
Франак Вячорка

Заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы і спіс яе ўдзельнікаў былі пададзеныя ў выбаркам 15 лютага.
Таксама Ф. Вячорка і В. Вячорка ўключаны ў склад ініцыятыўнай групы сябра Партыі БНФ па Палескай выбарчай акрузе №43 у Гомельскі абласны Савет. Станцыённая выбарчая акруга №25 уваходзіць ў межы Палескай выбарчай акругі №43, дзе месціцца і в/ч 48694, у якой зараз Франак праходзіць тэрміновую службу . 
Праваабаронцы за свабодныя выбары

Актывісту “Маладога фронту” пагражаюць крымінальнай справай

19.02.2010 09:43 Любоў Лунёва

Участковы міліцыянт паведаміў маці Пятра Рузава, што супраць яе сына распачата крымінальная справа. Гэта ўжо другая крымінальная справа, якую распачынаюць супраць баранавіцкага актывіста “Маладога фронту” сьледчыя органы з падачы баранавіцкага ваенкамату.
Малады фронт

Летась Пятра двойчы пакаралі штрафамі за тое, што ён своечасова не зьявіўся на мэдычную камісію ў ваенкамат. Пракуратура распачала супраць яго крымінальную справу. 
 (далей...)

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый