Арганізацыі • Беларусь • Палітычныя
«Маладому Фронту»адмовілі ў памяшканьнях для Зьезду
Твітнуць«Малады Фронт» не атрымаў ніводнага станоўчага адказу на заявы аб зьняцьці памяшканьня для правядзеньня рэгістрацыйнага Зьезду.
«Было пададзена 10 заяваў у менскія ўстановы грамадзкага й культурніцкага характару, зь якіх новодная не было задаволена. Прычыны адмоваў стандартныя: ці тое памяшканьне занята, ці тое вядуцца рамонтныя працы. Зь некаторых памяшканьняў, напрыклад, Дому літаратараў, адказу не было наогул, што супярэчыць заканадаўству», — паведаміла кіраўніца праваабарончага адзьдела МФ Наста Лойка.
Старшыня «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч выказаў меркаваньне, што дзівіцца няма з чаго: «Адмова „Маладому Фронту“ ў арэндзе памяшканьня для правядзеньня рэгістрацыйнага Зьезду — чарговае сьведчаньне таго, як ўлада „спрыяе“ працэсу дэмакратызацыі ў Беларусі. Нягледзячы на адмовы, „Малады Фронт“ будзе працягваць шукаць памяшканьне й Зьезд адбудзецца 30 студзеня як і плянавалася».
Нагадаем, гэта будзе 6-я спроба рэгістрацыі МФ, пачынаючы з 2000 году.
Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках
Цэтлікі: памяшканне












