Маеш праблему - накатай цялегу

НавіныЦялега

Андрусь Цянюта патрабуе альтэрнатыўнай службы

Аўтар: admin | 10.12.2009 a 17:05

10.12.2009 14:06  Радыё Свабода

Сёньня калегія грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суду па скарзе палітычнага прызыўніка Андруся Цянюты абавязала суд Савецкага раёну разгледзець ягоныя прэтэнзіі да гарадзкога ваенкамату. Апошні ня даў спадару Цянюту магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу.

Андрусь Цянюта

Самога Андруся Цянюты на судзе не было. Ад верасьня ён служыць у полацкай вайсковай частцы № 49510.

Прысутны на судзе каардынатар кампаніі “Альтэрнатыўная (грамадзянская) служба” Міхась Пашкевіч паведаміў нашаму радыё: 

“Наколькі нам вядома, Цянюта нават цалкам не пабачыў дакумэнты, якія прыходзілі з суду. Камандаваньне часткі самавольна забрала ўсе гэтыя дакумэнты, азнаёміўшы толькі коратка зь іхным сэнсам. І вось зараз адмоўлена Андрусю ў мажлівасьці прыехаць у Гомель на паседжаньне калегіі па ягонай скарзе. Дзякаваць богу, на рашэньне гэта не паўплывала. Усё адно скарга Цянюты будзе разгледжана ў судзе Савецкага раёну горада Гомеля”.

На пачатку мэдыкі прызналі Андруся Цянюту, актывіста “Маладога фронту”, непрыдатным да службы ў войску з-за скаліёзу й плоскаступнёвасьці. Гарадзкі ваенкамат накіраваў актывіста на новую мэдычную камісію ў абласны шпіталь, дзе яго прызналі прыдатным да вайсковай службы.

Спадар Цянюта напісаў заяву, што жадае прайсьці альтэрнатыўную службу. Ваенкамат у асобе выканаўцы абавязкаў ваенкама Івашкова спаслаўся на ўказ кіраўніка дзяржавы № 228, у якім альтэрнатыўная служба не прадугледжана. Цянюта зьвярнуўся ў Савецкі раённы суд Гомеля. Аднак судзьдзя Юры Жораў ня стаў разглядаць справу. Маўляў, трэба прайсьці дасудовы разгляд справы — скардзіцца ў абласны ваенкамат. І наагул, трэба абскарджваць дзеяньні не ваенкамату, а прызыўной камісіі.

І вось зараз калегія абласнога суду паправіла раённы суд.

Міхась Пашкевіч
Міхась Пашкевіч:

“Гэта маленькая, але перамога. Тая дробная перапіска, якая вялася паміж ваенкаматамі й судамі, яна на сёньняшні момант скончана. Суд мусіць разгледзець скаргу. А сутнасьць яе такая — адмяніць прызыў Цянюты й забясьпечыць яму права на альтэрнатыўную службу. Тут справа чысьцейшая, чымсьці ў верніка Дзьмітра Смыка. Тут чалавека ня судзяць за ўхіленьне ад службы ў войску — тут чалавек ужо служыць у войску. Але ён усё адно патрабуе альтэрнатыўную службу.

Некаторыя скажуць: што ж рабіць, чалавек ужо служыць, прыняў прысягу? Гэта не канец. У Нямеччыне былі прыклады: чалавек праходзіў службу ў войску і патрабаваў альтэрнатыўную. І ў той жа самы час фэдэральны суд Нямеччыны прымаў рашэньне на замену чалавеку вайсковай службы на альтэрнатыўную.

Былі таксама прыклады ў той жа Расеі. Менавіта пад валам, пад ціскам судовых працэсаў Міністэрства абароны й Дзяржаўная дума вырашылі прыняць закон аб альтэрнатыўнай службе. Дарэчы, ён і зараз дзейнічае”.

Радыё Свабода

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

Цэтлікі: ,

bialiacki02_m

У другой палове 1980-ых студэнты пачалі ствараць нефармальныя моладзевыя згуртаваньні. Мы прагнулі свабоды, дэмакратыі і павагі да правоў чалавека. Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіхпадрабязна…

Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

Share to Google Plus
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Odnoklassniki
Share to Yandex
Share to Google Buzz

  • Свежыя навіны з сайтаў моладзевых арганізацый

  • finland_06_mini

    Першая палова навучальнага года падыходзіць да канца. А гэта значыць самы час падумаць, як правесці наступны семестр. Адседжвацца і спаць на апошняй парце, ці паехаць па абмене ў якую-небудзь экзатычную краіну? Альтэрнатыўная моладзевая платформа даведалася, як жыць пры сухім законе, што насіць пры мінус 30 і як вучыцца без сесіі. Фінляндыя па абмене, сябры! Абмен студэнтаўпадрабязна…

    Падзяліся з сябрамі ў сацыяльных сетках

    Share to Google Plus
    Share to LiveJournal
    Share to MyWorld
    Share to Odnoklassniki
    Share to Yandex
    Share to Google Buzz